княства ў Індыі ў 18—20 ст. Узнікла ў 1724, калі мясц. намеснік Вялікіх Маголаў абвясціў сябе незалежным правіцелем (нізамам). У 1798 нізам Х. падпісаў дагавор з англ.Ост-Індскай кампаніяй, паводле якога прызнаў сябе васалам кампаніі (з 1858 — брыт. кароны). Найбуйнейшае васальнае княства ў складзе Брыт. імперыі. Пасля абвяшчэння ў 1947 незалежнасці Індыі правіцель-мусульманін працівіўся далучэнню Х. да Індыі, але пад націскам індуісцкай большасці вымушаны быў гэта зрабіць. У 1950—56 аднайм. штат Індыі. У 1956 скасаваны, яго тэр. падзелена паміж штатамі Андхра-Прадэш, Майсур і Бамбей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Muslim
[ˈmʊzlɪm]1.
n.
мусульма́нін -а m., мусульма́нка f.
2.
adj.
мусульма́нскі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЧЖЭН ХЭ (1371, прав. Юньнань, Кітай — каля 1434),
кітайскі мараплавец, падарожнік і дыпламат.Мусульманін мангольскага паходжання. Здзейсніў 7 марскіх ваен.-гандлёвых экспедыцый (1405—07, 1407—09, 1409—11, 1413—15, 1417—19, 1421—22 і 1431—33) у краіны Індакітая, Індастана, Малайскага архіпелага, Аравійскага п-ва і Усх. Афрыкі. У складзе экспедыцый было ад 40 да 100 вял. караблёў і 27—30 тыс. удзельнікаў. Флатыліі адпраўляліся ўвосень і знаходзіліся ў плаванні прыкладна 2 гады. У час экспедыцый спец. атрады праводзілі здымкі наведаных тэрыторый, што з’явілася адным з гал. дасягненняў кіт.геагр. навукі. Падарожжы Чжэн Хэ апісаны ў кнігах яго спадарожнікаў Ма Хуаня (1416), Фэй Сіня (1436) і Гун Чжэня (1436).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Turk
[tɜ:rk]
n.
1) ту́рак -ка m., турча́нка f.
2) Hist.мусульма́нін -а m.; сарацэ́н -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ШАРЫЯ́Т (ад араб. шарыя — правільны шлях),
комплекс мусульманскіх юрыд. норм, прынцыпаў і правіл паводзін. Выкладзены ў Каране, суне і інш.рэліг. творах. У Каране Ш. азначае шлях, трымаючыся якога мусульманін трапляе ў рай. Лічыцца, што выкладзены для людзей Алахам праз прарока Мухамеда. Канчатковую форму набыў у 11—12 ст. Паводле мусульм. уяўленняў, Ш. — вечны і нязменны божы закон, у якім прадугледжаны ўсе выпадкі жыцця і змешчаны ўсе рэліг., маральныя, юрыд., быт. нормы і звычаі. Паводле тэарэтыкаў ісламу, Ш. — агульны арыенцір, які не дае адназначных адказаў, але яго рацыянальнае асэнсаванне дазваляе знайсці правільнае вырашэнне любой канкрэтнай праблемы. Складаецца з ібадату (знешнія формы адносін людзей да Бога), муамаляту (правілы адносін людзей паміж сабой) і ікубату (пакаранне за парушэнне правіл). Асн. праблемы Ш. распрацаваны ў фікху (мусульм. правазнаўстве). На практыцы Ш. рэалізуецца ў мусульм. (шарыяцкіх) судах. У многіх мусульм. краінах сфера дзеяння Ш. звужана за кошт увядзення свецкіх норм права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Басурма́н1 ’басурман’, ст.-бел.бесурман, бесурмянин, бусурмянин (Булыка, Запазыч.), рус.басурма́н, бусурма́н, ст.-рус.бесерменин, бесурменин, укр.басурма́н, бусурман. Запазычанне з цюрк. моў, дзе адпаведнае слова азначае ’мусульманін’. Параўн. тат., казах.musulman, тур.müslim, müslüman, müsürman, кірг., кумык., балкар.busurman (цюрк. словы з перс.). Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 113–116; Шэльд, Slavia, 2, 290; Фасмер, 1, 132; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19 (< тат.); Шанскі, 1, Б, 54 (падтрымлівае тат. версію); Рудніцкі, 270–271, гл. яшчэ Сольмсен, KZ, 37, 590. Варыянт тыпу бесурман і пад. лічыцца запазычаннем з цюрк.дыял. варыянта (гл. Фасмер, 1, 160). Параўн. басурма́н2.
Басурма́н2 ’заняпалы чалавек’ (Касп.). Ужыванне ў якасці экспрэсіўнага слова басурма́н1 (гл.) ’мусульманін’. Таксама і ў іншых мовах. Параўн. рус.дыял.бусурма́н ’разбойнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прававе́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які строга верыць у догмы якой‑н. рэлігіі. Фэлька з першага дня неўзлюбіў нявестку. Не быў ён такі прававерны ўжо католік, але цяпер еў поедам сына, што той браў шлюб не ў касцёле, а ў царкве.С. Александровіч.//перан. Які строга прытрымліваецца якога‑н. вучэння, сістэмы поглядаў. — [Фама] паліцэйскі чын заслужыў і зрабіўся такі прававерны, што нікому дыхнуць не даваў.Грахоўскі.