Мунду́р, ваўк. мунду́ракмундзір’ (Нас., Сл. ПЗБ). З польск. mundur, mundurek ’тс’ (Кюнэ, Poln., 79), якія з ням. Montur ’тс’. Голуб-Ліер (325) выводзіць ням. лексему з ісп. montura ’кавалерыйскі рыштунак’ < montar ’надзяваць рыштунак’. Параўн. франц. monter un cheval ’выступіць на кані’. Гл. таксама мундзір.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кавалерга́рдскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавалергарда, кавалергардаў, належыць ім. Кавалергардскі мундзір.

•••

Кавалергардскі полк гл. полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мандзю́ры, міёр. мъньдзю́ры ’вочкі на бульбе’ (Нар. сл.). Відаць, з мундзі́р — параўн. бульба ў мундзірах (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кірасі́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кірасіра, належыць яму. Кірасірскі мундзір. Кірасірскі палаш. // Які складаецца з кірасіраў. Кірасірскі полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́нкерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнкера, належыць яму. Юнкерскі мундзір. // Прызначаны для падрыхтоўкі афіцэраў у дарэвалюцыйнай арміі. Юнкерскае вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палко́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць палкоўніку, уласцівы палкоўніку. Палкоўніцкі мундзір. □ Палкоўніцкі маёнтак быў у паласе вайны, але ад фронту даволі яшчэ далёка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віцмундзі́р

(ад лац. vice = замест + мундзір)

форменны сурдут чыноўнікаў у царскай Расіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Denstrock

m -s, -röcke фо́рма, мундзі́р, кі́цель

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Soldtenrock

m -(e)s, -röcke (салда́цкі) мундзі́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́церты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выцерці.

2. у знач. прым. Паношаны, зношаны. Замест латанага, зашмуленага і выцертага кажушка носіць.. [дзед Талаш] мундзір ваеннага пакрою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)