Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
маршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Утвараць маршчыны на твары; моршчыць. Глядзяць кудысь углыб вочы дзедавы, несупынныя думкі яшчэ больш маршчыняць яго лоб.Колас.І маршчынілі маці аблічча весткі сумныя з позніх дарог.Машара.//перан. Утвараць рабізну (пра паверхню вады). Вада была спакойнай, толькі маленькія хвалькі ад ветру маршчынілі яе паверхню.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Морзаць ’смаркаць, уцягваць соплі ў нос’ (Нас.). Відавочна, з mъrdati (параўн. ст.-чэш.mrdati ’рухаць, варушыць’, польск.merdać, myrdać ’віляць, махаць, хістацца’, балг.мъ́рдам ’ківаць, махаць, люляць, мръ́ннъ ’варушыць, рухаць’, серб.-харв.мр̏днути ’зрушыць’, славен.meȓdati ’моршчыць нос’, mȓdati ’рухацца туды-сюды’) пад уплывам лексемы морзы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жмур ’бурбалка’ (КСТ). Укр.жму́ри мн. л. ’зыб, бурбалкі’. Даль фіксуе жмуркі ’вочы’, паколькі вочы могуць вызначацца рознымі назвамі круглых выпуклых прадметаў (вульг. шары, банькі; глаза < круглыя каменьчыкі), магчыма, і тут зварот: жмуры ’вочы’ (якія жмурацца) > ’бурбалкі’. Іншы ход: жмурыць > ’моршчыць’ — ’зыб’. Абодва тлумачэнні патрабуюць выяснення прамежкавых ступеней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моршанкі, моршні ’прымітыўны скураны абутак’ (Малч.). З рус.поршни, поршень ’тс’, ст.-рус.поръшьнь, якія Вахрас (Наим. об., 157, 160) збліжае з рус.порхлый ’рыхлы, мяккі’ (гл. таксама Фасмер, 3, 337). М‑ пад уплывам лексемы маршчына, моршчыць. Тое ж і ва ўкр.морщун, сумск. моршень ’прымітыўны абутак з аднаго кавалка скуры’.