У музыцы — тое, што і мінор (ужываецца з літарным абазначэннем ноты). Саната а‑моль.
[Іт. molle — мяккі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Васковая моль 2/619
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Моль Г. 1/320
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Моль зерневая 7/289 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Моль яблыневая 7/80—81 (укл.), 289
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РНАВАЯ МОЛЬ, зерневая моль(Nemapogon granellus), матылёк сям. сапраўдных молей. Шкоднік зерня, сухафруктаў, кандытарскіх вырабаў і інш. Пашырана паўсюдна; у прыродзе сустракаецца ў гнілой драўніне і дрэвавых грыбах.
Крылы размаху 9—14 мм, пярэднія — серабрыста-шэрыя з цёмнымі плямамі, заднія — вузкія, шэрыя ці бураватыя. Матылькі 1-га пакалення паяўляюцца вясной, адкладваюць яйцы на зерне. Вусень даўж. да 10 мм, жаўтавата-белы, з карычневай ці бурай галавой. Кормяцца зернем, склейваюць яго павуцінай, утвараюць камякі. Зімуюць вусені ў коканах (у шчылінах падлогі і сцен).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСКО́ВАЯ МОЛЬ, агнёўка пчаліная вялікая (Galleria mellonella),
матыль сям. агнёвак. Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі — у раёнах пчалярства. Актыўная на змярканні і ноччу.
Даўж 15—20 мм, размах крылаў 15—35 мм. Пярэднія крылы ў самкі фіялетава-шэрыя, у самца бураватыя, заднія шэрыя. Яйцы адкладвае ў шчыліны і смецце на дне вуллёў, на соты. Вусені (клочні) даўж. 14—18 мм брудна-белыя з карычневай галавой. Кормяцца арган. рэшткамі, потым воскам сотаў, коканамі пчол (ператвараюць іх у парахню). Ячэйкі сотаў аплятаюць павуцінай. Акукліванне ў коканах. За год 2—3 пакаленні. Вусені або яйцы зімуюць. Васковая моль шкодзіць пчалярству. Пры масавым размнажэнні пчаліныя сем’і гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
поточи́тьIIсов. патачы́ць;
моль поточи́ла сукно́моль патачы́ла сукно́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯў хіміі,
велічыня, якая паказвае адносную колькасць дадзенага кампанента у фізіка-хім. сістэме (сумесі, растворы, сплаве). Колькасна роўная адносінам ліку часціц кампанента, колькасці рэчыва (малярная К.) або яго масы (масавая К.) да аб’ёму сістэмы: адзінкі К.: м−3, моль/м³ ці кг/м³ адпаведна.
Малярная К. раствораў (прынятае абазначэнне с) вызначаецца колькасцю растворанага рэчыва (гл.Моль) у 1 л раствору; вымяраецца ў моль/л ці М (1 моль/л=103моль/м³). Напр., раствор сернай к-ты з с (H2SO4) - 0,5 моль/л, ці 0,5 М H2SO4, мае 49 г к-ты ў 1 л, таму што малярная маса H2SO4 (маса 1 моль) роўная 98 г/моль. Масавая К. раствору. цітр — колькасць грамаў растворанага рэчыва ў 1 см³ раствору (карысталіся да ўвядзення СІ). Аб’ёмная, масавая ці малярная долі кампанента — адпаведна адносіны аб’ёму, масы ці колькасці рэчыва да агульнага аб’ёму, агульнай масы ці колькасці рэчыва сістэмы, вымяраецца ў працэнтах і К. не з’яўляецца.