ста́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Раздзел механікі, які вывучае законы раўнавагі цел пад уздзеяннем прыкладзеных да іх сіл.
С. і дынаміка.
С. газаў.
2. Стан спакою ў які-н. пэўны момант (кніжн.).
Апісваць з’яву ў статыцы.
|| прым. статы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кінема́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае геаметрычныя асаблівасці руху цел без ўліку іх масы і ўздзеяння на іх іншых цел (сіл).
[Ад грэч. kinēma — рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абсентэі́зм, ‑у, м.
Кніжн. У буржуазных краінах — ухіленне ад удзелу ў выбарах, а таксама сістэматычная адсутнасць на пасяджэннях членаў калегіяльных органаў як выражэнне пратэсту супраць палітыкі тэрору і парламенцкай механікі подкупу.
[Лац. absens, absentis— адсутны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідрамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Раздзел механікі, які вывучае законы руху і раўнавагі вадкасці і газаў, а таксама законы ўзаемадзеяння вадкасцей і газаў з цвёрдымі целамі, што з імі мяжуюць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,
раздзел механікі, у якім рух сістэм матэрыяльных пунктаў (цел) даследуецца пераважна метадамі матэм. аналізу. Вывучае складаныя мех. сістэмы (машыны, механізмы, сістэмы часціц і інш.), рух якіх абмежаваны пэўнымі ўмовамі (гл. Сувязі механічныя).
Галаномная сістэма (мех. сувязі залежаць толькі ад каардынат і часу) у патэнцыяльным полі характарызуецца функцыяй Лагранжа L=T-U, дзе T — кінетычная і U — патэнцыяльная энергія сістэмы. Калі вядома канкрэтная залежнасць L=L(q,q́,t), дзе q — абагульненыя каардынаты, q́ — абагульненыя скорасці, t — час, то пры дапамозе прынцыпу найменшага дзеяння можна знайсці дыферэнцыяльныя ўраўненні руху мех. сістэмы. Іх інтэграванне пры зададзеных пачатковых умовах дазваляе вызначыць закон руху сістэмы, г.зн. залежнасці qi=qi(t), дзе i=1, 2, ..., S, S — лік ступеняў свабоды.
Асн. Палажэнні аналітычнай механікі распрацаваў Ж.Лагранж (1788), значны ўклад зрабілі У.Гамільтан, М.В.Астраградскі, П.Л.Чабышоў, А.М.Ляпуноў, М.М.Багалюбаў, А.Ю.Ішлінскі і інш. Метады аналітычнай механікі далі магчымасць выявіць сувязь паміж асн. паняццямі механікі, оптыкі і квантавай механікі (оптыка-мех. аналогіі). Абагульненне варыяцыйных прынцыпаў механікі на неперарыўныя квантава-рэлятывісцкія сістэмы склала матэм. аснову тэорыі поля. Дасягненні аналітычнай механікі садзейнічалі развіццю балістыкі, нябеснай механікі, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі аўтам. кіравання і інш.
Літ.:
Кильчевский Н.А. Курс теоретической механики. Т. 2. М., 1977.
А.І.Болсун.
т. 1, с. 334
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стрыжань,
прадмет прадаўгаватай формы; элемент будаўнічай механікі.
т. 15, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няўту́льны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены ўтульнасці. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас. Настаўнікі ніколі не заглядалі на станцыю, механікі прыходзілі хіба толькі па кінакарціну ў няўтульны і халодны клуб. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіне́тыка
(гр. kinetikos = рухальны)
раздзел тэарэтычнай механікі, які ўключае дынаміку і статыку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
меха́нік, ‑а, м.
Спецыяліст, які займаецца пытаннямі механікі. Усе .. [студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — механік, хто — будаўнік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг... Хадкевіч. // Той, хто назірае за работай машын і правільным іх выкарыстаннем. Стары механік ведаў трактар, любіў яго. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)