wosélbst pron adv уст. (менаві́та) дзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

jużci

вядома; менавіта;

jużci że tak — вядома, што так

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАРЛАМЕНТАРЫ́ЗМ,

сістэма дзярж. улады, пры якой выразна размяжоўваюцца функцыі яе заканадаўчых і выканаўчых органаў пры прызнанні прыярытэтнай ролі парламента як вышэйшага прадстаўнічага і заканад. органа. У рамках П. парламент фарміруе адказны перад ім урад, які ён кантралюе і можа адправіць у адстаўку. Менавіта парламенту належаць функцыі заканатворчасці. Пры П. паўнамоцтвы манарха або прэзідэнта звычайна носяць пратакольна-прадстаўнічы характар.

т. 12, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

u. zw. = und zwar – менавіта, а іменна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

właśnie

1. менавіта; іменна; якраз;

właśnie po to przyszedłem — менавіта таму я прыйшоў

2. толькі што; якраз;

właśnie przyszedł — ён толькі што прыйшоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пітаманы ’дамарослы, сваёй гадоўлі’ (Яруш.), пітыманный ’уласны, прыдбаны сваімі рукамі, працай’ (Мік.; Нас.; Нік. Очерки), пітсшспша ’самому, менавіта сабе’ (паўн.-усх., КЭС), смал. штампа ’менавіта’. З імітаваны з менай в > лі. Да нітавацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

specifically [spəˈsɪfɪkli] adv. асаблі́ва, менаві́та; These houses are specifically designed for old people. Гэтыя дамы спецыяльна спраектаваныя для старых людзей.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няйна́чай прысл.

1. прысл. (напэўна, менавіта) zwéifellos;

2. пабочн. сл. (відавочна) éher, vielléicht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КАПСІ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту і мезаліту (9—5-е тыс. да н. э.), пашыраная ў Паўн. Афрыцы і краінах Міжземнамор’я. Назва ад стаянкі ў г. Гафса (Капса) у Тунісе. Насельніцтва займалася паляваннем і збіральніцтвам. Адметная рыса паселішчаў — вял. скопішчы ракавін уперамешку з касцямі жывёл. З крамянёвых прылад найб. характэрны мікраліты, якія служылі ўкладышамі для складаных прылад і наканечнікамі стрэл. Знойдзены таксама абломкі пасудзін са шкарлупін страусавых яец. Магчыма, менавіта капсійцы стварылі стараж. наскальныя выявы ў Паўн. Афрыцы і Усх. Іспаніі.

т. 8, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАТМАГЕНЕ́З (ад грэч. bathmos ступень + ...генез),

эвалюцыйная канцэпцыя, паводле якой у аснове прагрэс. развіцця жывых арганізмаў ляжыць унутр. імкненне да самаўдасканалення — «сіла росту», або батмізм. Дзеянне гэтага ўнутр. фактару накіроўваецца, на думку аўтара батмагенезу амер. палеантолага Э.​Д.​Копа (1871), вонкавымі ўплывамі, намаганнямі, што выклікаюцца патрэбнасцю, а таксама неўсвядомленым або свядомым выбарам. Менавіта свядомы выбар на аснове «сілы росту» ўласцівы, паводле батмагенезу, усяму жывому, стварае новыя адаптацыі арганізмаў, а натуральны адбор толькі захоўвае або знішчае іх. Канцэпцыя батмагенезу аўтагенетычная, падобная да вучэння Ж.Б.Ламарка і ляжыць у аснове псіхаламаркізму. Гл. таксама Неаламаркізм.

т. 2, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)