Першы афіцэрскі чын у кавалерыі і пагранічным войску дарэвалюцыйнай рускай арміі, роўны падпаручніку пяхоты. // Асоба, якая мела гэты чын.
[Ад фр. cornette — сцяг.]
карне́т2, ‑а, М ‑неце, м.
Духавымедны музычны інструмент у выглядзе ражка.
[Ад лап. cornet — ражок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́ба1, ‑ы, ж.
Духавымедны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.
[Лац. tuba — труба.]
ту́ба2, ‑ы, ж.
Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік. Туба зубной пасты. Абед касманаўтаў знаходзіцца ў губах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карне́т2
(фр. cornet, ад іт. cometto)
духавымедны музычны інструмент у выглядзе ражка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трамбо́н
(іт. trombone)
медныдухавы музычны інструмент, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТРАМБО́Н (італьян. trombone ад tromba труба),
медныдухавы муштуковы нетранспануючы муз.інструмент. Мае шырокія мензуру і канічны раструб, які ў вузкай частцы злучаны з рассоўным механізмам, што ўключае 2 нерухомыя трубкі (штангі), на якія насоўваецца U-падобная куліса. Рухомае прыстасаванне забяспечвае храматычны гукарад. Існуюць Т. рассоўны (цугтрамбон) і вентыльны. 6 разнавіднасцей — ад сапрана да кантрабаса. У наш час выкарыстоўваюцца тэнаравыя і тэнарава-басовыя, радзей басовыя Т. Ужываецца пераважна як арк. (Т. складае самаст. групу ў традыц. складзе эстр. аркестра «big band», эстр.-сімф.), зрэдку як сольны інструмент.
Продкам Т. лічыцца стараж.-рым. букцына (з сям’і труб). У інш. краінах Еўропы вядомы з 15 ст. Сям’я Т. сфарміравалася ў 16 ст.
На Беларусі Т. вядомы з 18 ст. ў складзе езуіцкіх капэл, з 19 ст. — у аматарскіх аркестрах навуч. устаноў: Гомельская муз. школа (Мацей Красоўскі, Ян Сураж), Мінская мужчынская гімназія (Восіп Шаскольскі), 1-е Мінскае гар. 4-класнае вучылішча (Шыменеў); духавога аркестра Мінскага вольна-пажарнага т-ва, ваен. аркестраў. З пач. 20 ст. пашыраны ў прафес. і аматарскіх аркестрах, ансамблях.
Літ.:
Вилковир Е. Практический курс инструментовки для духового оркестра. М., 1963;
Левин С. Духовые инструменты в истории музыкальной культуры. Л., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валто́рна
(ням. Waldhorn = паляўнічы рог)
медныдухавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
саксафо́н
(фр. saxophone, ад бельг. A. Sax = прозвішча бельг. музычнага майстра + гр. phone = гук)
медныдухавы музычны інструмент, блізкі да кларнета.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ту́ба
(лац. tuba = труба)
1) медныдухавы музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба;
2) тое, што і ’цюбік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альт, ‑а, М альце; мн. альты, ‑оў, м.
1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском.Ермаловіч.Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантоў.Васілевіч.// Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі.Гартны.
2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.
3. Музычны смычковы або медныдухавыінструмент нізкага рэгістру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барыто́н
(іт. baritono)
1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;
2) медныдухавы музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)