sorrowful

[ˈsɔrəfəl]

adj.

1) сму́тны, засму́чаны, марко́тны, журбо́тны

to be sorrowful — марко́ціцца

2) пры́кры, паку́тлівы, цяжкі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ні́дбіць ’знемагаць, чахнуць’ (Нас.). Няясна; відаць, звязана з ныдзіцьмаркоціцца, ныць; знемагаць, чахнуць’ (ТС), магчыма, ад *ныдзьба ’маркота’ і пад. Гл. таксама ныдвіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Trübsal f -, -e сму́так, марко́та, жаль;

~ blsen* хандры́ць, марко́ціцца, тужы́ць, сумава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло. Пушча. З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся. Пысін. // па кім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуча́ющий

1. прич. які́ (што) ну́дзіцца; які́ (што) суму́е, які́ (што) марко́ціцца; см. скуча́ть;

2. прил. журбо́тны, марко́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

öden

1. vt (mit D) наганя́ць нуду́ (на каго-н. чым-н.)

2. ~, sich ну́дзіцца, сумава́ць, марко́ціцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tęsknić

незак. za kim/czym (do kogo/czego) cумаваць, тужыць; маркоціцца аб кім/чым (па кім/чым)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́ццамаркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przykrzyć się

przykrzy|ć się

незак.

1. надакучваць; надакучаць;

2. нудзіцца, сумаваць, маркоціцца;

przykrzyć się mi się — мне сумна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысь ’абмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус. зах., паўдн. сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск. sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел. сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)