марко́ціцца, -ко́чуся, -ко́цішся, -ко́ціцца; незак.

Сумаваць, тужыць, журыцца.

|| зак. замарко́ціцца, -ко́чуся, -ко́цішся, -ко́ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марко́ціцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. марко́чуся марко́цімся
2-я ас. марко́цішся марко́ціцеся
3-я ас. марко́ціцца марко́цяцца
Прошлы час
м. марко́ціўся марко́ціліся
ж. марко́цілася
н. марко́цілася
Загадны лад
2-я ас. марко́цься марко́цьцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час марко́цячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

марко́ціцца несов. печа́литься, грусти́ть; уныва́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; незак.

Сумаваць, тужыць; журыцца. Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамены. Колас. [Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы; маркоціцца, сумаваць па кім-, чым-н.

Не журыся, сынку.

Ж. па маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тужы́ць, тужу́, ту́жыш, ту́жыць; незак.

1. Сумаваць, маркоціцца.

Жывуць багата і не тужаць.

2. Гараваць, перажываць якое-н. няшчасце.

Т. па сыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жури́ться обл. журы́цца, марко́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грусти́ть несов. сумава́ць, смуткава́ць, журы́цца, марко́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опеча́ливаться засмуча́цца, журы́цца; марко́ціцца; пачына́ць сумава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Маркоціцца некаторы час. У нядзелю цэлы дзень я прамаркоціўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)