Каталіцкі манастыр. Бернардынскі кляштар. □ На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы са своеасаблівымі скульптурамі каталіцкіх святых.Колас.
[Ням. Kloster з лац. clastrum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
minster
[ˈmɪnstər]
n., esp.Brit.
1) касьцёл у манастыры́
2) сабо́р -а m., вялі́кая царква́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
трапе́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трапезы. Трапезны час.// Прызначаны для трапезы. Трапезны стол. Трапезнае памяшканне.
2.узнач.наз.трапе́зная, ‑ай. Памяшканне ў манастыры, дзе адбываецца трапеза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
novice[ˈnɒvɪs]n.
1. навічо́к, пачына́ючы, пачатко́вец (у працы, прадмеце і да т.п.)
2. конь, які́ яшчэ не браў пры́за
3. паслу́шнік; паслу́шніца (у манастыры)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МАА́СТРЫХТ (Maastricht),
горад на Пд Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Лімбург. 114 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Маас і каналах. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: шкляная і керамічная, маш.-буд., хімічная. Ун-т. Лімбургскі музей мастацтва і архітэктуры (у манастыры Бонефантэн, 17 ст.), Епіскапскі музей. Арх. помнікі 10—18 ст.: цэрквы, манастыры, жылыя дамы, ратуша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гані́цель, ‑я, м.
Той, хто праследуе, прыгнятае каго‑, што‑н.; душыцель. Царква і манастыры, выступаючы ў ролі ганіцеляў асветы і навукі, у сваіх інтарэсах свядома культывавалі і падтрымлівалі сярод насельніцтва ўсеагульную непісьменнасць і забабоны.Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́лля, ‑і, ж.
Асобны пакой або асобнае жыллё манаха, манаткі ў манастыры. Манаская келля.//перан.Паэт. Невялікі пакой адзінокага чалавека. — Вось мая келля, — адчыніў Фядот Андрэевіч дзверы ў пакой, дзе было паўнютка кніг.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́лля
(с.-гр. kella, ад гр. kellion)
1) пакой манаха (манашкі) у манастыры;
2) перан. невялікі пакой адзінокага чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЛЕНСКІ СВЯТАДУ́ХАЎСКІ МАНАСТЫ́Р,
праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні. Упершыню згадваецца ў 1604, заснаваны пры правасл. царкве Св. Духа, пабудаванай у 1597 на сродкі дачок смаленскага ваяводы Р.Валовіча Фядоры і Ганны. З 1609 пры манастыры дзейнічала брацтва (да гэтага знаходзілася пры Троіцкім манастыры) з уласнай друкарняй. Да 1686 Віленскі Святадухаўскі манастыр падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыярху, пазней маскоўскаму. З’яўляўся архімандрыяй, яму былі падначалены 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т. л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Трокскім, Цеперскі ў Навагрудскім, Купяціцкі і Навадворскі ў Брэсцкім ваяв. Настаяцелямі манастыра былі Л.Карповіч (1-ы настаяцель), М.Сматрыцкі, І.Бабрыковіч, І.Нелюбовіч-Тукальскі, Р.Яноўскі і інш. Манастыр валодаў значнымі матэр. сродкамі (маёнткамі, дамамі, млынамі), частка якіх складалася з ахвяраванняў чл. Святадухаўскага правасл. брацтва. У 1833 Віленскі Святадухаўскі манастыр быў прылічаны да манастыроў 1-га класа. Ад часу заснавання манастыр не перапыняў сваёй дзейнасці. Цяпер падпарадкоўваецца архіепіскапу віленскаму і літоўскаму. Сучасны арх. ансамбль манастыра пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст.