перасо́л, ‑у, м.
Празмерная салёнасць, лішак солі ў чым‑н. Недасол на стале, перасол на спіне. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Збы́ткі ’жарт’ (Сцяц.), слонім. ’кпіны’ (Нар. лекс.). Параўн. збытак ’лішак’. Параўн. рус. избыток ’лішак’, укр. збитки ’страты, шкода’, дыял. ’жарты’, польск. zbytki ’свавольства’, zbytek ’лішак’, ’рэч, без якой можна абысціся’, чэш. zbytek ’лішак’, славац. уст. zbytok ’тс’, серб.-луж. zbytk ’тс’. Значэнне ’жарт’, відаць, лакальнае развіццё знач. ’свавольства’, таму, магчыма, з польск. Гл. быць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРМО́Н РО́СТУ,
самататропны гармон, самататрапін, гармон пазваночных, які паскарае рост, удзельнічае ў рэгуляванні абмену бялкоў, вугляводаў і ліпідаў. Выпрацоўваецца ацыдафільнымі клеткамі пярэдняй долі адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды бялок, будова якога відаспецыфічная (у чалавека поліпептыдны ланцуг гармону росту складаецца з 191 амінакіслотнага астатку; малекулярная маса 21 500). Лішак або недахоп гармону росту ў раннім узросце вядзе адпаведна да гігантызму ці карлікавасці. У дарослых яго лішак выклікае акрамегалію.
т. 5, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перанасяле́нне, ‑я, н.
Адносны лішак насельніцтва, уласцівы капіталістычнаму грамадству, дзе частка працаздольнага насельніцтва пазбаўлена магчымасці скарыстаць свае сілы для атрымання сродкаў існавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Разм. Няцотны лік. Гуляць у цот і лішку.
2. Тое, што і лішак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przewyżka
ж. лішак; перавышэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перепроизво́дство ср.
1. перавытво́рчасць, -ці ж.;
2. (избыток) лі́шак, -шку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГІПЕРВІТАМІНО́ЗЫ [ад гіпер... + вітаміны + ...оз(ы)],
атручэнні ад лішку ў арганізме вітамінаў A (рэцінолу) і D (кальцыферолу). Лішак вітаміну A бывае ад празмернага ўжывання яго ці прадуктаў з гэтым вітамінам. Прыкметы гіпервітамінозаў A: агульная слабасць, аблысенне; лушчыцца скура, на ёй з’яўляюцца струпы. Лішак вітаміну D бывае найчасцей ад няправільнага ўжывання вітаміну D для прафілактыкі рахіту. Прыкметы: рэзкае пахудзенне, дыспепсія, парушэнне дзейнасці нерв. сістэмы, адкладанне солей кальцыю ў нырках, калясустаўных сумках, мышцы сэрца і інш. Лячэнне: спыненне прыёму вітамінаў.
т. 5, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
superabundance [ˌs(j)u:pərəˈbʌndəns] n. fml лі́шак (чаго-н.), празме́рнасць;
a year of superabundance год даста́тку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пераве́с ’вага ў студні з жураўлём’ (горац., ДАБМ, камент., 809), ’лішак’ (Сл. ПЗБ) — утварэнні ад пераве́сіць, якое да пера- і ве́сіць — вісе́ць (гл.) у выніку семантычнага пераходу ’перавага’ > ’вага ў студні’, ’перавага’ > ’лішак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)