ГІПЕРВІТАМІНО́ЗЫ
[ад гіпер... + вітаміны + ...оз(ы)],
атручэнні ад лішку ў арганізме вітамінаў A (рэцінолу) і D (кальцыферолу). Лішак вітаміну A бывае ад празмернага ўжывання яго ці прадуктаў з гэтым вітамінам. Прыкметы гіпервітамінозаў A: агульная слабасць, аблысенне; лушчыцца скура, на ёй з’яўляюцца струпы. Лішак вітаміну D бывае найчасцей ад няправільнага ўжывання вітаміну D для прафілактыкі рахіту. Прыкметы: рэзкае пахудзенне, дыспепсія, парушэнне дзейнасці
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)