Лясковы1 ’лясны’ (Др.-Падб.). Утворана ад лясок ’малы лес, гаёк’, параўн. ст.-польск.lasko ’тс’. Да лясок (гл.).
Лясковы2 ’арэхавы’ (Нас.; слуц., Сл. ПЗБ). Да прасл.lěska ’ляшчына’. Гл. леска1 і лясок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУСТ,
шматгадовая дрэвавая расліна, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноўваецца каля паверхні глебы. Гал. ствол маюць маладыя расліны, потым ён губляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Выш. К. 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх соцень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслінных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму К. могуць набываць дрэвы ў неспрыяльных кліматычных і глебава-прыродных умовах. Многія К. лек. (напр., бузіна, каліна, шыпшына), харч. (напр., агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкар. (напр., бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПАВЫЯ ЛЯСЫ́, ліпнякі,
фармацыя шыракалістых лясоў, у якіх пераважае ліпа. На Беларусі ўтвараюцца на месцы дуброў і ялова-шыракалістых лясоў. Займаюць багатыя, добра дрэніраваныя, гумусаваныя дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя глебы. Пл. 0,03%. Адрозніваюць 5 тыпаў Л.л.: кіслічны, сніткавы, крапіўны, папарацевы і чарнічны. Дрэвастоі складаюцца з некалькіх ярусаў. 1-ы ярус (акрамя ліпы): асіна, бяроза (павіслая і пушыстая), вольха чорная, граб, дуб, елка, клён, ясень; 2-і — вязавыя, елка, граб, клён. Падлесак добра развіты (крушына ломкая, ляшчына, парэчкі, рабіна, чаромха і інш.). Высокапрадукцыйныя, маюць ахоўнае, гідралагічнае і прамысл. значэнне, каштоўныя меданосныя плантацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛА́ЎЕ,
геалагічнае агаленне адкладаў муравінскага міжледавікоўя каля г. Заслаўе (Мінскі р-н) у пясчана-жвіровым кар’еры; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1984). Адкрыта ў 1979. Магутнасць азёрна-балотных (торф, суглінак) адкладаў 1,5—2,5 м, якія агаляюцца на працягу больш за 100 м. Залягаюць на флювіягляцыяльных пародах дняпроўскага зледзянення і перакрыты лёсападобнымі асадкамі паазерскага зледзянення. У адкладзе выяўлены пылок, споры, плады, насенне каля 60 відаў дрэвавых і травяністых раслін (граб, ліпа, клён, ляшчына, зрэдку дуб і елка), больш за 20 відаў рэшткаў насякомых, якія існавалі ў час оптымуму муравінскага міжледавікоўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАРА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ (ад лац. nemoralis лясны),
сукупнасць раслінных згуртаванняў, звязаных паходжаннем з шыракалістымі лясамі. Пашырана ў Цэнтр. Еўропе, сярэдняй паласе Усх. Еўропы, на Каўказе, Д. Усходзе, ва ўсх.ч.Паўн. Амерыкі.
Фларыстычны склад Н.р. сфарміраваўся ў трацічным перыядзе (каля 60 млн.г. назад) з лісцевых (бук, дуб, каштан, клён, ліпа, ляшчына, ясень і інш.) і хваёвых (метасеквоя і таксодыум) парод дрэў і травяністых мнагалетніх раслін (немаросаў), пераважна эфемероідаў (ветраніца, медуніца, падалешнік і інш.). У шырокім сэнсе Н.р. ахоплівае ўсе згуртаванні, што ўласцівы падзоне шыракалістых і часткова хваёва-шыракалістых лясоў. Змяняецца пад уплывам дзейнасці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лясні́к, лясьні́к, лесні́к, лісні́к, лыснэ́к ’даглядчык, вартаўнік лесу, палясоўшчык’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Касп., Яруш., Сл. ПЗБ). Пашырана гэта лексема ў зах.- і ўсх.-слав. мовах; славен.lẹsńik мае блізкія значэнні: ’лясная яблыня, лясоўка’, lesníka ’тс’, макед.лесник ’ляшчына’, ’арэшнік’. Прасл.lěsьn‑ikъ (Слаўскі, 4, 178–179).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляшчэ́ўнік Зараснік ляшчыны, ляснога арэшніку (БРС). Тое ж ляшчы́на (БРС), ляшчы́ннік (БРС), ляскоўнік (Слаўг.).
□ вв. В. Ле́шчанка, М. Лешчанка Мсцісл.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ПА́СЫНКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1991 з мэтай захавання унікальнага ландшафтнага комплексу ПдБел. Паазер’я. Пл. 104 га. Размешчаны на тэр.нац. парка Нарачанскі, на беразе воз. Нарач. Займае крутыя схілы з драбналессем і сухадольнымі лугамі, дзе ў травастоі дамінуюць стэпавыя і лесастэпавыя віды: крынічнік шыракалісты, гарлянка жэнеўская, асака берагавая, суніцы зялёныя, драсён горны, скочкі атожылкавыя; трапляюцца цыбуля агародная, спаржа лекавая, крынічнік каласісты, танканог шызы і інш., а таксама занесеныя ў Чырв. кнігу гарычка крыжападобная, кураслеп лясны, першацвет вясновы, сон лугавы. З гасп.-каштоўных відаў раслін сустракаюцца ядловец, ляшчына, свідзіна, чаромха, шыпшына сабачая і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Ле́ска1, льіска, (мн.) лыскы ’зараснік ляснога арэха’ (Клім.), ст.-бел.ласковый, лёсковый ’ляшчынавы’ (Булахаў, Пст.). Укр.ліска, польск.laska, падкарпацк. leska, liska, łyska, в.-луж.leska, чэш.liska (ст.-чэш.leska), славац.lieska, славен.leska, серб.-харв.леска, лщёска, макед.леска, паўдн.lʼäska, балг.леска. Прасл.leska ’ляшчына’. Магчыма, звязана з Іё!!!ь > лес (гл.). Блізкімі з’яўляюцца ст.-прус.lazde ’ляшчына’, лат.logzda, lazda, lę(g)zda ’тс’, літ.lazä ’кій’. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 62. Сюды ж ст.-бел.леска ’пасудзіна’ (?) (Скурат, БЛ, 8, 11).
Ле́ска2звычайная ’валасянка шэрая, Sylvia communis Lath.’, лёска‑завіру́шка, Sylvia curruca L.’ (паўн., КЭС). Лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы silva (sylva) ’лес’ і аформлена пры дапамозе суфікса ‑к‑a (як рус.славка ’валасянка’).