Ляжа́чка ’сіла, якая цягне да ляжання’ (Нас.), ’донная вуда з грузілам для лоўлі акунёў і яршоў’ (Дэмб. 2, Нар. Гом.). Укр. ле́жачки ’лежачы’, леже́чка ’вулей-ляжак’, рус. лежа́чка, в лежа́чку, лежа́чки ’лежачы’, ’хворая жанчына’, ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’, польск. leżączki ’лежачы’, leżoncka ’ляжанне’, чэш. ležečky, ležacky, ганацк. lʼežačky, славац. ležiačky ’лежачы’, славен. ležę̂cki, серб.-харв. лежећке ’тс’. Прасл. ležętjь‑ky ’лежачы’ (Слаўскі, 4, 195). Аб суфіксе прыслоўя ‑ky гл. Зубаты (1, 377). Аднак утварэнні з суфіксам ‑ьka незалежныя, магчыма, утвораныя пазней ад дзеепрыметнікаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́мастка ’палаці каля печы, дзе спяць’ (Сцяшк.), ’дошка, прыладжаная да печы ці да ложка’ (гарад., Сл. ПЗБ), пры́мастак ’насціл з дошак паміж печчу і сцяной у курнай хаце’ (Скарбы), пры́мосток, прэ́мустокляжак ля печы’, мн. л. пры́мосты, пры́мусты ’насціл з дошак на невялікіх падстаўках (козлах) каля печы, на якім спалі’ (Сіг., Сл. Брэс.), прэ́муст ’шырокая лава каля печы’ (Сіг.), толькі мн. л. пры́масткі ’седала’ (ашм., Сл. ПЗБ), прымо́сце, прыму́сте ’насціл з дошак каля печы’ (Шушк.), мн. л. прымо́сткі ’памост’ (Раст.). Да мост (гл.). Параўн. рус. дыял. примо́стка ’шырокая лава каля рускай печы для спання’, укр. при́мостка, при́містка ’прымацавання да чаго-небудзь лава, памост’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падва́л ’брус, на які насцілаецца падлога, памост’; абл. ’падруба’ (ТСБМ), падва́ліна ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падва́ліна, пудва́ліна ’тс’ (Сл. ПЗБ), падва́ліны ’ніжні ’вянок зруба’ (Інстр. II), подва́ліны, подва́льнік ’тс’ (ТС), падва́лак ’падаконнік, падваліна’ (Бяльк., Мат. Гом.), пудва́лак ’папярочнае бервяно пад падлогай’ (Шатал.), падва́ліны ’чатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі’ (Нар. лекс.). Ад падваліць < валіць з рознымі суфіксамі. Аналагічна ў інш. слав. мовах: рус. подва́лок ’пень, ніжняя частка дуба, якая падкладаецца пад вуглы вясковых будынкаў’, укр. підва́ліна ’тоўсты брус, які служыць асновай драўлянай сцяны’, польск. podwalinaляжак, закладны брус’, чэш. podval(a) ’тс’, славен. podvàl ’нясучы, апорны брус, бервяно’, серб.-харв. по́двалак ’падкладка пад бочку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)