|| наз.адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) іадва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)
|| прым.адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Надзёжнік ’рачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус.надожник, надошник ’тс’, укр.надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, нада ’трэба’, параўн. рус.дыял.надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распу́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца маральнай разбэшчанасцю, амаральнымі паводзінамі. [У пісьме] апісвалася, як Паходня .. бярэ пры ўсякім зручным выпадку хабар, п’е, часта начуе ў вядомай у Старыцы самагоншчыцы, распуснай жанчыны, па мянушцы — Прыхіляха.Хадкевіч.
2.Разм. Свавольны. Ладны такі хлапчучок [Валодзька], толькі .. распусны, вельмі распусны. З дзецьмі так і задзіраецца.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпур, ‑а, м.
1. Прасвідраваны ў горным масіве цыліндрычны канал, у які закладваецца зарад выбуховага рэчыва для ўзрыву горнай пароды. Стукаў-пастукваў [дзядок] ад рання да мораку, Выдзеўбаў шнур і засыпаў туды Ладны зарад самаробнага пораху.Лужанін.
2. У металургіі — адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.
[Ням. Spur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыгу́льны, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які шчыльна, добра прылягае; у абцяжку. [Каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры.Чорны.
2. Зграбны, ладны. Цяпер.. [бацька] шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавых боты.Вітка.//перан. Асаблівы, нязвыклы, выключны. Не падабалася гэтая шчыгульная шляхетнасць Цішку і майму брату Ваньку.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
жмут, ‑а, М жмуце, м.
Невялікі скрутак чаго‑н. Замест адказу Сцяпан дастаў з-за пазухі цэлы жмут паперак.Колас.[Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік.Якімовіч.Ракуцька паспеў даесці хлеб і скруціць у жмут пустую торбу.Чорны.// Звязак некалькіх аднародных прадметаў. Жмут вяровак. Жмут ключоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пашчапаць.
2.узнач.прым. Расколаты на часткі, на шчэпкі. Пад сцяной хлеўчука святлеў ладны штабялёк нарыхтаваных — нарэзаных і пашчапаных — дроў.Быкаў.// З трэшчынамі, расколінамі. Відаць .. шэрая яловая кара, прыціснутая старым пашчапаным карытам.Пташнікаў.З гарышча старэнькай, з забітымі вокнамі і пашчапанымі дзвярыма хаты біў кулямёт.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)