КІ́РХА, кірка (ад ням. Kirche царква),

назва лютэранскага храма ў германамоўным асяроддзі. З 16 ст. ў архітэктуры К. развівалася цэнтрычная схема як аснова зальнай прасторы царквы-аўдыторыі, якая спалучалася з традыцыямі готыкі, пазней — з рэнесансава-барочнымі формамі (Фраўэнкірхе ў Дрэздэне, 1722—38; Іоганіскірхе ў Мюнхене, 1733—50). Інтэр’ерам большасці К. характэрны сціпласць і аскетызм. Сучасная К. (асабліва там, дзе лютэране складаюць меншасць насельніцтва) выкарыстоўваецца не толькі як храм, a і як рэліг. прапагандысцка-культ. цэнтр. На Беларусі вядомы Гродзенская кірха. Мінская кірха, Полацкая кірха.

С.А.Сергачоў.

т. 8, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кайло́, ‑а, н.

Ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адколвання кускоў горных парод; кірка. Тут кожны выбух, кожны ўдар кайла У грудзі непадатлівай прыродзе Дзеля таго, каб з мёртвых ажыла Краса зямлі, скаванай мерзлатою. Звонак.

[Ням. Keil.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hcke f -, -n

1) кі́рка, маты́ка; кайло́

2) гл. Hacken

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пі́кі1 ’масць у картах у выглядзе чорнага лістка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк.). З рус. пи́ки ’тс’, якое з франц. pique ’тс’, а гэтае — з picкірка’ пры пасрэдніцтве ням. Pik ’масць у картах’. Французская назва утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства ’кірка’ > ’чорнае адлюстраванні кіркі ці вастрыя дзіды на картах’.

Пі́кі2 ’ўзор ткання ў касую клетку’ (Касп.) з польск. pika ’моцная, грубая баваўняная тканіна’, якое з франц. piqué ’падшываная тканіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баго́с ’нязграбны чалавек высокага росту’ (Грыг.). Напэўна, запазычанне. Параўн. укр. бе́ґаc ’бяспутны, нягоднік’, би́ґасень ’дурань, дубіна’, польск. bigas, чэш. bigas (Брукнер, 27, бачыць першакрыніцу ў ням. Bickeкірка’, а Махэк₂, 54, у венг. bibasz ’дурны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бінда́с ’сякера, якой адколваюць тоўстыя трэскі’ (Касп., Інстр. II, Мядзв.). Укр. биндас. Праз польск. bindas (да польскага слова гл. Брукнер, 27) з ням. Bindaxt; гл. Шалудзька, Нім., 21. Гл. яшчэ бі́ндус. Ст.-бел. биндаскірка’ (XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайло ’ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адкопвання кускоў горных парод; кірка’ (БРС, ТСБМ). Рус. кайла і кайло, без геаграфіі (Даль). Дабравольскі адзначае слова ў смаленых гаворках паводле СРНГ Урал. і інш. Бел. з рус., а тое з ням. Keil ’клін’, аднак Фасмер (2, 161) выказваў сумненне ў правільнасці гэтай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луска́р ’лапата’ (Касп.), рус. тамб. луска́рь ’тс’, арханг. лыскорь, пск. ласка́рь ’рыдлёўка’, ст.-рус. лыскарькірка’, ’рыдлёўка’. Фасмер (2, 541) не згаджаецца з Меліяранскім (ИОРЯС, 10, 4, 124), які выводзіць з цюрк. моў (параўн. казах. lesker, крым.-тат. ülüskär ’матыка’). Куркіна (Этимология–72, 68–73) дадае сюды яшчэ серб.-харв. lizgar, lizgára ’жалязняк’, макед. лизгар ’тс’, якія працягваюць гняздо lyzgati/lyskati ’біць, удараць’ (г. зн. тыпалагічна падобную групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑/lusp‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баго́р. (Бяльк.). Рус. баго́р, укр. баго́р. Вельмі няяснае слова. Насуперак Фасмеру, 1, 102, відаць, усё-такі не славянскае. Але адкуль? Нічога не дае параўнанне (Гараеў, 8; Ільінскі, ИОРЯС, 24, I, 121) з рус. бага́й, база́н ’шост’ і ст.-англ. beccaкірка’, с.-в.-ням. bicke (Ільінскі, там жа; Фасмер, 1, 102, параўн. і Ван–Вейк, IF, 24, 232). Шмат версій пра запазычанне (Мікала, Berühr., 80; Мацэнаўэр, Cizí sl., 100; параўн. і Карловіч, Wyrazy obce, 21; Праабражэнскі, І, 11; агляд гл. Фасмер, 1, 102). Праеўрапейскім лічыць гэта слова Махэк₁, 22, але яго параўнанне з ням. Felge не пераконвае. Насуперак Бернекеру, 38, Праабражэнскаму, 1, 11, Фасмеру, 1, 102, Махэку₁, 22 і Шанскаму, 1, Б, 7, іншага паходжання ўкр. ба́гор, славац. bahor і г. д. ’частка вобада кола’ (усё гэта з славац. мовы, дзе bahor < běhor да běgъ, běgati, параўн. Краўчук, Бел.-укр. ізал., 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарадзі́ць ‘разрыхляць бараной зямлю’, ‘пакідаць баразну, след’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Янк. 1, Растарг., Юрч.), скаро́дзіць ‘тс’ (Шымк. Собр., Ласт., Шат., Гарэц., Варл., Сцяшк., Байк. і Некр.), скородэ́тэ ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́дити, рус. зах. і паўд. скороди́ть, польск. skródlić ‘тс’. Звязана чаргаваннем з рус. царк. оскорд ‘вялікая сякера’, ст.-слав. оскръдъ ‘матыка’. Прасл. *skorditi. Паралелі ў літ. skardýti ‘разрываць (зямлю), здрабняць’, лат. skā̀rdit ‘таўчы, здрабняць, крышыць’, літ. sker̃sti ‘калоць (свіней)’, лат. škḕrst ‘расколваць, разразаць (аб тушы)’, ст.-прус. skurdisкірка, матыка’, ст.-англ. sceort ‘кароткі’, англ. short ‘тс’, с.-в.-ням. scherze ‘абрэзак, скіба’. Балтаславянскі корань *skerd‑ (*skird‑ літ.), *skurd‑ > *skord (Фрэнкель, 802; Махэк₂, 421), далей да і.-е. *sker‑ ‘рэзаць’ з ‑d‑расшыральнікам, гл. Мяркулава, Этимология–1973, 55. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 652; ЕСУМ, 5, 282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)