папакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Курыць доўга, неаднаразова; скурыць многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́ра, -ы, мн.а́р, ж.

Туга скручанае ў трубку тытунёвае лісце для курэння.

Курыць цыгары.

|| прым. цыга́рны, -ая, -ае.

Ц. дым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. курыць (у 1 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. курыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воскуря́ть несов., уст. / воскуря́ть фимиа́м куры́ць фімія́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запы́каць

‘пачаць пыкаць - пукаць губамі, курыць люльку, запінацца пры размове ці чытанні’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запы́каю запы́каем
2-я ас. запы́каеш запы́каеце
3-я ас. запы́кае запы́каюць
Прошлы час
м. запы́каў запы́калі
ж. запы́кала
н. запы́кала
Загадны лад
2-я ас. запы́кай запы́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час запы́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

закуры́ць 1, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

Пакрыць сажай; задыміць, закуродыміць. — Цябе ж тут закурыць, матка родная не пазнае, — сказаў машыніст. Арабей. Нябёсы над краем пажар закурыў. Вялюгін.

закуры́ць 2, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак.

1. што, чаго і без дап. Запаліўшы папяросу, люльку, пачаць курыць, зацягнецца дымам. Закурыць махоркі. Хацець закурыць. □ Дзед закурыў люльку і доўга кашляў ненатуральным кашлем. Якімовіч.

2. Пачаць курыць, стаць курцом.

3. Пачаць курыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскуры́ць, -куру́, -ку́рыш, -ку́рыць; -ку́раны; зак., што.

1. Распаліць (папяросу, цыгару, люльку).

2. Выкурыць (разм.).

|| незак. раску́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раску́рванне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некурэ́ц, ‑рца, м.

Чалавек, які не курыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chain smoke

куры́ць безупы́нна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

самаса́д, -ду м. самоса́д;

куры́ць с. — кури́ть самоса́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)