Ні ў якой меры; ані. Мы ўспамінаем [задумы Міколы], смяёмся, а Мікола ніколькі не крыўдзіцца.Навуменка.Маладых масквічак ніколькі не цікавілі нейкія «нудныя» праблемы арганічнай хіміі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., накаго-што і без дап.
Быць у стане гневу, выказваць гнеў; абурацца, злаваць. — Ты чаго тут! — гневаецца жанчына, пазнаўшы сына. — Ану, вылазь!Гарбук.[Бабуля] усё вохкала на возе, гневалася: — Бачыш ты яго, старац, а яшчэ дабром грэбуе.Лынькоў.//Разм.Крыўдзіцца. — Ты не гневайся на мяне, Аўгінька! — ласкава сказаў Мартын і палажыў руку на яе плячо.Колас.— А за што на мяне крыўдзіцца-гневацца? — з неўразуменнем спытаў Варанецкі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыўдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
Мець крыўду на каго‑н.; крыўдзіцца. — Ты пытаешся пра дзяцей і напэўна крыўдуеш, чаму я не разбуджу іх...Васілевіч.Байцы трошкі крыўдавалі на .. залішнюю строгасць [Карпенкі].Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
have a chip on the shoulder
а) быць задзі́рам
б) ху́тка кры́ўдзіцца
в) быць ду́мным
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дзьму́цца, ‑муся, ‑меліся, ‑мецца; ‑мёмся, ‑мяцеся; незак., накаго-што і без дап.
Разм.Крыўдзіцца, сердаваць. Галя ўсе гэтыя дні нечага дзьмулася на .. [Міхася], а калі часам сустракаліся, дык старалася глядзець у другі бок, каб не сустрэцца вачамі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verübelnvt (D) крыўдзіцца (на каго-н., за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)