2.узнач.наз.перапончатакры́лыя, ‑ых. Атрад насякомых, якія маюць дзве пары празрыстых перапончатых крылаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Матылі́ ’смажаная бульба’ (Вешт.). Не зусім ясна. Магчыма, паводле падабенства па колеру: жаўтавата-карычневыя падгарэлыя скрыгалікі бульбы падобныя да крылаў матылька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
віху́рысты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на віхуру; бурны, хуткі. У гэты момант праз расчыненую фортку акна мы пачулі дзікі галчын лямант, віхурысты пошум мноства крылаў у паветры.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРАЯВО́ЧКІ (Lopinga),
род матылёў сям. аксамітніц (сатыраў). Пашыраны ў Еўразіі ў лясной і часткова стэпавай зонах. На Беларусі адзіны від роду К. прыдарожная, або аксамітніца ахінэ (L. achine). Трапляецца рэдка (у вільготных лясах, на ўскраінах балот, на ўзлесках і інш.). Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Размах крылаў К. прыдарожнай да 54 мм. Пярэднія ногі недаразвітыя. Вусікі булавападобныя. Хабаток добра развіты. Агульны тон афарбоўкі буры, уздоўж вонкавага краю крылаў рады вял. круглых плям (адсюль назва). Матылі кормяцца сокам дрэў, вусені — дзікарослымі злакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНКАПРА́ДЫ (Hepialidae),
сямейства насякомых падатр. раўнакрылых матылёў. Каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найб. шматлікія ў тропіках. Жывуць на лугах, палях, у лясах, хмызняках. Актыўныя на змярканні. На Беларусі 9 відаў. Найб. трапляюцца Т.: хмелевы (Hepialus humuli), верасовы (Phymatopus hecta).
Размах крылаў да 24 см. Характэрна аднолькавае жылкаванне пярэдніх і задніх крылаў. Вусікі кароткія. Вусені маюць 5 пар брушных ножак; жывуць у глебе, некат. віды — у сцёблах травяністых раслін, у ствалах і каранях дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУ́ШКІ (Erebia),
род матылёў сям. аксамітніц атр. лускакрылых, або дзённых матылёў. Каля 45 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі рэдка трапляюцца Ч.: эфіопка (E. aethiops; занесена ў Чырв. кнігу), кафейная (E. ligea), медуза (E. medusa). Матылі жывуць на раслінах, вусені кормяцца на злаках.
Размах крылаў 35—50 мм. Крылы шырокія, аксаміцістыя, цёмна-карычневыя. Уздоўж вонкавага краю крылаў размешчаны шэраг вочак — круглых чорных плям з белымі «зрэнкамі» ў цэнтры. Вочкі аблямаваны светлым рыжаватым полем рознай шырыні.
Адно пакаленне за год. Іл.гл. таксама да арт.Аксамітніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перыстакры́лы, ‑ая, ‑ае.
1. З перыстымі крыламі. Перыстакрылыя насякомыя.
2.узнач.наз.перыстакры́лыя, ‑ых. Сямейства жукоў, якія маюць па краях крылаў доўгія тонкія валаскі, што нагадваюць пер’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлёт, -у, М -лёце, м.
1.гл. разляцецца.
2. Адлёт птушак у цёплыя краіны.
Р. птушак.
3. Контур, абрысы чаго-н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў.
Р. броваў.
4. Разгон, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім палётам, рухам.
Ударыцца з разлёту.
|| прым.разлётны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МУРАШЫ́НЫЯ ЛЬВЫ (Myrmeleonidae),
сямейства насякомых атр. сеткакрылых. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі трапляецца М.л. звычайны (Myrmeleon formicarium). Жыве ў сухіх пясчаных месцах. Актыўныя на змярканні і ноччу.
Даўж. цела да 8 см, размах крылаў да 17 см. У М.л. звычайнага размах крылаў да 7 см, цела даўж. да 3 см, тонкае, чорнае, амаль голае. Дарослыя знешне нагадваюць стракоз. Вусікі булавападобныя. Крылы з завостранымі канцамі. Ротавы апарат у імага грызучага тыпу. Драпежнікі. Развіццё з поўным ператварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАЛІ́РЫЙ (Iphiclides podalirius, або Papilio podalirius),
дзённы матыль сям. паруснікаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы. Трапляецца на лясных палянах, у зарасніках цёрну. На Беларусі вельмі рэдкі (адзначаны ў Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абл.). Занесены ў Чырв. кнігу.
Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка бледна-жоўтая, на пярэдніх чорныя клінападобныя палосы, заднія з чорна-блакітнай аблямоўкай. Каля асновы задніх крылаў пляма, на канцы хвосцікі даўж. да 20 мм. Дарослыя кормяцца нектарам кветак, вусені — лісцем цёрну, вішні і інш. раслін, пераважна з сям. ружавых. 1—2 пакаленні за год.