Вараня́к ’крук, крумкач’ (Дразд.). Да воран або вараны́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Груга́нкрумкач, груган’ (БРС, Касп.). Відавочна, назва гукапераймальнага характару.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вараны́ ’чорнага колеру’ (Яруш.). Абазначэнне колеру па масці птушкі (< рус. воронкрумкач’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАПЫЛО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 2.2.1944, в. Забалацце Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»(1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важным пытанні сучаснасці. Аўтар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).

І.І.Капыловіч.

т. 8, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Во́ран ’звычайная варона’ (Дразд.). Па адзінкавасці фіксацыі хутчэй за ўсё — запазычанне з рус. воронкрумкач’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НЕКРАФА́ГІ (ад грэч. nekros мёртвы + phagos пажыральнік),

1) клеткі з групы фагацытаў, якія паглынаюць у арганізме рэшткі пастаянна адміраючых і самааднаўляльных тканак.

2) Н., трупаеды, жывёлы, што кормяцца рэшткамі мёртвых арганізмаў, напр., насякомыя — шэраг відаў мух і жукоў, птушкі — грыфы, марабу і інш., млекакормячыя — гіена, шакал і інш. У фауне Беларусі да Н. належаць: насякомыя — жукі магільшчыкі, мерцвяеды, лічынкі мух і інш.; некат. птушкі — варона шэрая, каршун чорны, крумкач; млекакормячыя — буры мядзведзь, воўк, часткова ліс звычайны, дробныя куніцавыя. Н. — важнае звяно харч. сувязей у біяцэнозах.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кру́мкаць, ‑ае; незак.

1. Утвараць гукі, падобныя на «крум-крум» (пра крумкачоў). Трывожна крумкаў на сасонцы крумкач, махаючы крылом. Вялюгін.

2. Абл. Крактаць, квакаць (пра жаб). Крумкалі жабы ў кар’ерах, запоўненых вельмі дарагой тут вадой. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kruk

м. заал. крумкач, груган (Corvus corax L.);

biały kruk — рэдкасць, унікум;

kruk \ ~owi oka nie wykole — крумкач крумкачу не дзярэ аччу; гад гада не джаліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Варо́на. Рус. воро́на, укр. воро́на, ц.-слав. врана, польск. wrona, чэш. vrána, балг. вра́на, серб. вра̏на і г. д. Прасл. *vórna (з узыходнай інтанацыяй каранёвай часткі слова ў выніку падоўжання галоснага ў вытворным слове). Сюды ж (як базавае слова) прасл. *vornъкрумкач’, ст.-рус. воронъ, рус. во́рон, укр. во́рон, польск. (старое) wron, чэш. uran, ст.-слав. вранъ, балг. вранът, серб. вра̑н і г. д. Роднаснае: літ. var̃nasкрумкач’, várna ’варона’, лат. vãrna ’варона’, прус. warnisкрумкач’, warne ’варона’. У аснове слова ляжыць гукапераймальнае vr‑. Параўн. і ў іншых мовах: венг. varjú ’варона’, фін. vares ’тс’. Гл. Траўтман, 343; Фасмер, 1, 353; Шанскі, 1, В, 166–167; Махэк₂, 698 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валя́ч ’лайдак, лежань’ (гродз., КЭС). Да валяць, валяцца, суфіксацыя, як у папіхач, крумкач. Параўн. рус. валявка, валяшка, валуй, валец, валюга ’гультай, разява, лежабока’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)