Прывязе́нка ’чужая, прывезеная з чужых краёў’ (Нар. Гом.). Да прыве́зці, гл. ве́зці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
Апрацаваць што‑н. з краёў або з усіх бакоў пілою ці напільнікам. Апілаваць бярвенне. Апілаваць металічную пласцінку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раёшкі: у раёшкі ’поўна, даверху’. З у краёчкі (краёшкі) ’да краёў’, дзе адпала пачатковае ‑к‑. Ад край1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абгні́сці, ‑гніе; зак.
Стаць зверху або з краёў гнілым. Абгніў, абваліўся паркан. Праўда,.. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала, калі не стала чым паліць у печы.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падта́ць, ‑тане; зак.
Растаць крыху, знізу або з краёў. На агародах добра падтаў снег, і гракі пачалі ладзіць свае гнёзды на падсохлай стромай таполі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажалаба́ціцца, ‑ціцца; зак.
Зрабіцца жалабаватым. Некалі ў хаце была паслана падлога — проста на зямлю. Цяпер шырокія дошкі пажалабаціліся, абгнілі з краёў, іх патачыў шашаль.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Народнасць, якая жыве на тэрыторыі Прыморскага і Хабараўскага краёў РСФСР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабгніва́ць, ‑ае; зак.
Абгніць зверху або з краёў; абгніць у многіх месцах. Дашчаты тратуар — у тры дошкі — ляжаў уздоўж плота. Дзе-нідзе толькі, праўда, паабгнівалі краёчкі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЗБУКІН (Мікалай Васілевіч) (1894, Бабруйск — 24.11.1943 ?),
бел. географ, краязнавец. У 1912—17 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. З 1917 выкладаў у Бабруйскай гімназіі, у 1921—30 на кафедры геаграфіі Інбелкульта і АН Беларусі. Адзін з арганізатараў краязнаўчага руху на Беларусі, чл.Цэнтр. бюро краязнаўства пры АН Беларусі. Асн. працы па геаграфіі Беларусі і інш. краін: «Геаграфія Еўропы» (1924), «Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў» (у сааўт.), «Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР» і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЕГА́ЦЫЯ (Menegazzia),
род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 30 відаў. Пашыраны пераважна ў гарах Еўразіі, Амерыкі, Аўстраліі. На Беларусі 1 від — М. прадзіраўленая (M. pertusa, або M. terebrata), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на ствалах і галінках дрэў, бураломе.
Слаявіна разеткападобная, дыям. 5—15 см, зверху шаравата-зялёная, гладкая, з акруглымі шматлікімі дзіркамі, знізу чорная, складкаватая, бліжэй да краёў святлейшая. Лопасці глыбоканадрэзаныя з хвалістым краем. Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца рэдка. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае (сарэдыямі).