schlttern

vi (h, s) ко́ўзацца (па лёдзе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gltschen

vi (s, h) слі́згаць, слізгаце́ць; ко́ўзацца; глісі́раваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ско́ўзка, ско́ўзко ‘слізка, коўзка’ (Скарбы, ТС), скоўзну́ць ‘саслізнуць’ (ТС). Формы суадносныя з прасл. *skl̥zati (*skl̥ziti), працягам якога з’яўляюцца ўкр. сковзати(ся), рус. дыял. ско́льзать, ско́льзать(ся)коўзацца на лёдзе’, ст.-польск. skiełzać się ‘нахіляцца да чаго-небудзь’ (параўн. прыслоўе skiełzem ‘крыва, коса’, гл. скелз), чэш. sklouzati (se)коўзацца, катацца на лёдзе, снезе’, славац. sklzať (sa)коўзацца’, прадстаўленыя пераважна на паўночнаславянскай тэрыторыі, акрамя харв. кайк. skuzek ‘слізкі’, што з’яўляецца выключным архаізмам на паўднёваславянскай тэрыторыі. Названыя формы з рухомым s‑ проціпастаўлены формам без яго з каранямі *kl̥z‑ (гл. коўзацца) і *chl̥z‑, параўн. балг. хлъ́згаво ‘слізка’ (Борысь, Czak. stud., 93–94; Etymologie, 354–355). Па паходжанні названыя карані, хутчэй за ўсё, маюць анаматапеічны (імітатыўны) характар, параўн. выклічнік коўзь!, які можа быць старой дэрывацыйнай асновай слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слізга́ць ‘рухацца па гладкай, слізкай паверхні, не адрываючыся ад яе; коўзаць’ (ТСБМ), слі́згаццакоўзацца’ (ТСБМ, Касп.), слізга́цца ‘тс’ (Нас., Варл., Сл. ПЗБ), сліза́цца ‘выслізваць, быць слізкім; коўзацца на нагах’ (Нас.), слізго́та ‘стан паверхні пры абледзяненні’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Рус. пск. сли́зга́ть, польск. ślizgać się, ślizgać ‘тс’, балг. сли́згам секоўзацца, паслізнуцца; падаць, паслізнуўшыся’, макед. (с)лизга се ‘коўзаць, коўзацца, паслізнуцца’. Прасл. *slizgati (sę) (Слаўскі, 4, 251) экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑g‑ або ‑zg‑ ад *slizati < і.-е. *slei̯‑g‑ ‘слізкі, слізгацца’; Борысь, 617. Сувязь з слізь, слі́зкі, сляза (гл.) адзначаюць Міклашыч, 300; Праабражэнскі, 2, 300; Брукнер, 531; Фасмер, 3, 671; БЕР, 6, 877. Для шэрага форм характэрна чаргаванне ‑г‑/‑к‑, параўн. слі́зкаць ‘слізгацець’, слі́зкацца ‘катацца на каньках’ (Байк. і Некр.), відаць, пад уплывам слізкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rdeln

vi (s, h) ко́ўзацца на са́нках (з гор)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ко́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.); слізгаць. Боты коўзалі па размяклых камяках зямлі. Быкаў. // Вадзіць, соўгаць па якой‑н. паверхні. Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ice-skate

[ˈaɪsskeɪt]

1.

n.

канёк канька́ m., pl. канькі́

2.

v.t.

ко́ўзацца на канька́х

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ślizgać się

незак.

1. слізгацець, слізгацца;

2. коўзацца, катацца (на каньках)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

slide1 [slaɪd] n.

1. слі́зганне, слізгаце́нне, ко́ўзанне;

have a slide on the ice ко́ўзацца, ката́цца на лёдзе

2. като́к, ледзяна́я го́рка; ко́ўзанка

3. слайд, дыяпазіты́ў

4. geol. апо́ўзень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Саўга́цца ’катацца на льдзе, коўзацца’ (Касп.), саўгану́ць ’пасунуць, перасунуць’ (КЭС), са́вгаты ’глытаць, дзяўбці’ (Клім., Сл. Брэс.), саўгну́ць ’тыкнуць з сілай’ (Клім.), саўка́цца ’швэндацца’ (Мат. Гом.). Гл. соўгаць, соўкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)