дзеяч афр.нац.-вызв. руху, паліт. і дзярж. дзеяч Дэмакр. Рэспублікі Конга. Працаваў пісарам, паштовым служачым, служачым у бельг. кампаніі. З канца 1940-х г. удзельнік прафс. руху Бельг.Конга. Кіраваў выданнем газет «Uhuru» («Свабода») і «Independance» («Незалежнасць»). У 1958 заснаваў партыю Нар. Рух Конга. За сваю паліт. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны бельг.калан. ўладамі. У 1958—59 дэлегат канферэнцыі народаў Афрыкі ў г. Акра (Гана), у 1960 удзельнік бельг.-кангалезскай канферэнцыі ў Бруселі. 3 чэрв. 1960 прэм’ер-міністр Конга. 14.9.1960 скінуты ген. С.С.Мабуту, арыштаваны і забіты. У 1961 абвешчаны нац. героем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ВІНГСТАНА ВАДАСПА́ДЫ,
некалькі дзесяткаў парогаў і вадаспадаў у ніжнім цячэнні р.Конга, паміж гарадамі Кіншаса і Матады ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга (часткова на мяжы з Рэспублікай Конга). Утвараюцца пры прарыве ракой Паўд.-Гвінейскага ўзв.Даўж. парожыстага ўчастка 360 км, агульнае падзенне 220 м. У абход Л.в. пабудавана чыгунка. Буйная ГЭС Інга. Названы ў гонар Д.Лівінгстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́НГА (Salonga),
нацыянальны парк у Конга (Дэмакр. Рэспубліка Конга), у даліне р. Салонга (бас.р. Рукі, левы прыток р.Конга). Засн. ў 1970. Пл. 3,6 млн.га. Ландшафты з экватарыяльных забалочаных, прырэчных і сухіх лясоў, участкі злакавай расліннасці. У фауне мартышкі, слон (у т. л. карлікавая форма), карлікавыя буйвал (аноа) і шымпанзэ (банабо), антылопы, кракадзілы, вадаплаўныя птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́І (Kasai),
рака ў Анголе і Дэмакр. Рэспубліцы Конга (часткова — мяжа паміж імі), буйнейшы левы прыток р.Конга. Даўж. каля 2000 км, пл. басейна 880,2 тыс.км². Пачынаецца на плато Лунда, спускаецца з яго паўн. схілаў ва ўпадзіну Конга, утварае парогі і вадаспады. У ніжнім цячэнні наз. Ква. Гал. прытокі: Лулуа, Санкуру (справа), Кванга (злева). Жыўленне пераважна дажджавое. Паводка з вер.—кастр. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў нізоўі каля 10 тыс.м³/с. Суднаходная на 790 км ад вусця. Рыбалоўства. У бас. К. — буйная здабыча алмазаў. 3 ГЭС. Буйная прыстань — Ілеба (Дэмакр. Рэспубліка Конга).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МВЕ́РУ (Mweru),
возера ў Афрыцы, на мяжы Дэмакр. Рэспублікі Конга і Замбіі, на выш. 917 м. Пл. 5,2 тыс.км², даўж 130 км, шыр. да 40 км, глыб. да 15 м. У М. ўпадае р. Луапула, выцякае р. Лавуа (прыток р.Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані Кілва, Пвета (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Нац. парк Мверу-Вантыпа (Замбія). Адкрыта Д.Лівінгстанам у 1867.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВУ́А, Лувуа (Lovua, Luvua),
рака ў Замбіі (верхняе цячэнне) і Дэмакр. Рэспубліцы Конга, правы прыток р. Луалаба (бас.р.Конга). Некаторыя даследчыкі лічаць яе гал. вытокам р.Конга. Даўж. больш за 1500 км, пл.бас. 265,3 тыс.км². Пачынаецца (пад назвай Чамбешы) на плато на Пд ад воз. Танганьіка, працякае праз балота на Пд ад воз. Бангвеулу, ніжэй (на мяжы Замбіі і Дэмакр. Рэспублікі Конга) наз. Луапула, утварае парогі і вадаспады. Упадае ў воз. Мверу, ніжэй якога наз. ўласна Л. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 600 м³/с. ГЭС. Суднаходная на 145 км ад вусця і вышэй воз. Мверу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗАВІ́ЛЬ (Brazzaville),
горад, сталіца Конга. Размешчаны на правым беразе р.Конга, насупраць г. Кіншаса (Заір). Вылучаны ў асобную адм. акругу. 760,3 тыс.ж. (1990). Рачны порт. Чыгункай і шашой злучаны з марскім портам Пуэнт-Нуар. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Тэкст., швейная, запалкавая, тытунёвая, харчасмакавая (алейная, піваварная, рыбаперапр.), дрэваапр., папяровая, абутковая, металаапр., хім.прам-сць. Суднарамонт. Саматужныя разьбярства па дрэве, выраб маст. керамікі. Ун-т. Пастэраўскі ін-т. Нац. музей.
Засн. ў 1880 франц. даследчыкам і падарожнікам П.С. дэ Браза на месцы стараж. негрыцянскага паселішча. Паліт. і гандл. значэнне набыў на мяжы 19 і 20 ст. У 1905—10 адм. ц.Франц.Конга, у 1910—58 — Франц. Экватарыяльнай Афрыкі і Сярэдняга Конга. У 2-ю сусв. вайну адзін з асн. апорных пунктаў руху «Свабодная Францыя» (з 1942 «Змагарная Францыя»), які ўзначальваў Ш. дэ Голь. З 1960 сталіца Конга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Congo, Democratic Republic of the
Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нга
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАЎДНЁВА-ГВІНЕ́ЙСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
у Цэнтральнай Афрыцы, у Камеруне, Габоне і Рэспубліцы Конга. Абмяжоўвае з З упадзіну Конга. Уяўляе сабой выступ фундамента Афрыканскай платформы. Выш. ад 700 да 1500—2000 м. У раслінным покрыве пераважаюць вечназялёныя экватарыяльныя лясы, паркавыя саванны.