утрамбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

1. Ушчыльніць і выраўняць што‑н. ударамі, ціскам. Перш чым паставіць колца, асабліва першае, хапіла марокі. Трэба было разраўняць грунт, утрамбаваць, падвесці пад ровень. Гроднеў. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка.

2. Трамбуючы, убіць у зямлю, пясок і пад. Каменне грудамі ляжала ля ям, яго трэба было яшчэ як след утрамбаваць вакол слупоў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ятнік ’пруток ці ланцуг з цяжарам на канцы, якія мерна вагаюцца з боку ў бок у падвешаным стане’, ’колца гадзінніка, якое рэгулюе яго ход’ (ТСБМ, Бяльк.). Відавочна, з рус. мовы. Да ма́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рол ’цыліндр, вал, каток, які круціцца’, ро́лік ’невялікае металічнае колца (на ножках мэблі, раяля)’, ’фарфоравы ізалятар для замацавання электрычных правадоў’, рол ’машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць для вырабу паперы, кардону’, ’скрутак цыліндрычнай формы з лістоў або суцэльнай паласы якога-небудзь матэрыялу’, (ТСБМ), — усе з ням. Rolle ’тс’, rollen ’качаць’, якія з франц. rôle ’ролік, скрутак, катушка’, а апошняе — з лац. rotulaколца’ (< rota ’кола’), а таксама раманск. rotulus ’папяровы скрутак з тэкстам для аднаго акцёра)’ > франц. role ’роля (акцёра)’ (Клюге, 604; Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 498; Сной₂, 628; Махэк₂, 515; Рэйзак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́ца ‘драўлянае колца ў калаўроце, праз якое шнурам перадаецца рух шпульцы’ (Скарбы; гродз., Нар. сл.); тры́цык, крэ́цэк, тры́цік ‘тс’ (малар., Сл. Брэс., Уладз.). Яшчэ раней трыца ‘блок у шыбеніцы’, гл. Гардзееў, Магдэбургская Гародня. Мінск, 2008, 51. З польск. tryc, trycek, tryca, tryckaколца ў калаўроце’, ‘блок, на якім спускаецца ланцужок у гадзінніку’, а таксама ‘равок (выраз) у блоку, на які навіваецца шнур’, якія з ням. Tritze ‘хадавое кола’ (Фалінская, Sł. tkac., 2/1, 90; Вінцэнц). Меркаванні пра запазычанне стры́ца (гл.), тры́ца ‘калёсіка на калаўроце’ праз ідыш гл. Галай, БМ, 8, 54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руле́тка ’вузкая стужка (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік’, ’прыстасаванне для азартнай гульні’ (ТСБМ). З франц. rouletteколца’ < roul ’кола’ праз рус. руле́тка, у Расію слова трапіла ў XIX ст. (Фасмер, 3, 518).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заба́ва, ‑ы; Р мн. ‑баў; ж.

1. Гульня, пацеха. Гіо аднойчы выкаціў на двор.. колца і.. пачаў ганяць яго кіёчкам па двары. Іліко панура пазіраў на забаву паніча. Самуйлёнак. Не адрозніць, дзетвара, вас Ад тых кветак на паляне, Дзе вы будзеце ў забавах Разам лётаць з матылямі. Васілёк.

2. Тое, што забаўляе, пацяшае, весяліць. Гадзіннік служыў цікавай забавай для дзяцей Крушынскага. Бядуля. [Малыя] ідуць на месца, дзе іх чакаюць забавы — гушкалкі, .. цудоўная дашчакая горка, абабітая бляхай. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́ткі ’частка кроснаў, якая складаецца з дошкі з дзіркамі, у якія ўцягваюцца ніткі’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ры́ткі ’тс’ (ТС), ра́йткі ’прылада для навівання нітак у кроснах’ (Сл. Гродз.), рэ́йтка ’маток нітак’ (Сцяшк. Сл.). З літ. ratẽlisколца; самапрадка’ або літ. rìtė ’шпулька’ < ням. Riet ’бёрда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліце́ркаколца ў калаўроце, якое круціць шпульку’ (Касп.). Сапсаванае народнае *муце́рка. Параўн. бел. міёр. мітэрка (Шатал.), зах.-міёр. лютэрка (Крыўко, вусн. паведамл.), польск. зах., паморск. каш. muterka, muterek ’тс’, сілезск., лэнчыцк. ’гайка, шруба на канцы восі’. Змену губнога ў л параўн., напрыклад, у брасл. ліцірына́р = ветэрына́р (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трады́нкі, трады́лкі ’рэхвы на калодцы кола’ (малар., кобр., брэсц., Нар. словатв.). Усе праз польскую мову, параўн. польск. дыял. tradynka, tradunki, tradyny, traduny ’жалезнае колца, якое злучае трайню з білам (ляжэйкай) падушкі пярэдняга ходу’; tradynek ’клямар, які злучае біла з падушкай’, што запазычаны з ням. die Tradiene < tradieren ’перадаваць’ (Сымоні-Сулкоўска, Transport, 80). Параўн. тарадынка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пінак ’малы круглы чалавечак’ (слонім., Нар. словатв.), пупянок ’сасок грудзей’ (карэл., пін., Шатал.), пу́пэнок ’бутон; страўнік у птушак’ (Сл. Брэс.); сюды ж укр. пу́пінок ’бутон; маленькі агурок’, рус. пупёночкы ’саскі грудзей’, пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’. Да пуп (гл.), параўн. паралельныя ўтварэнні балг. пупу́няк ’вельмі малы чалавек; маленькае колца’ (БЕР, 5, 857, ад пуп), макед. пупунок ’пупышка, бутон; каробачка (бавоўны і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)