Радзе́ць1, радчэ́ць ’рабіцца рэдкім’, ’змяншацца колькасна’ (ТСБМ, Касп.). Ад рэ́дкі (гл.).

Радзе́ць2 ’спрыяць’ (Касп., Бяльк.), сюды ж радзі́вы ’клапатлівы, дбайны’ (Сцяшк. Сл.), ’старанны’ (Др.-Падб.), ’старанны, дбайны’ (Гарэц.), ст.-бел. радѣтиклапаціцца, дбаць’. Параўн. рус. раде́тьклапаціцца’, ’хацець, жадаць’, ’спадзявацца на што-небудзь’, ’радавацца чаму-небудзь’, ради́вый ’клапатлівы’, в.-луж. rodzić ’хацець, імкнуцца’, н.-луж. rožeśклапаціцца’, славен. róditiклапаціцца, захоўваць’, серб.-харв. ра́дити ’імкнуцца, працаваць’, балг. радя́, раде́яклапаціцца, старацца’, ст.-слав. радитиклапаціцца’. Ад ра́да (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апекава́цца, апекава́ць als Vrmund [Truhänder] verwlten; betruen vt (клапаціцца); bevrmunden vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

калаці́цца, калачу́ся, кало́цішся, кало́ціцца; незак.

1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся.

Сцены калоцяцца ад выбухаў.

К. ад страху.

Лісце калоціцца.

Сэрца моцна калоціцца.

2. Сварыцца, біцца (разм.).

3. перан. Непакоіцца, хвалявацца за каго-, што-н., клапаціцца аб кім-н.; ашчадна расходаваць.

К. за сваё дабро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bemttern vt клапаці́цца (пра каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

эфекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эфектыўнага. Прадукцыйнасць грамадскай працы — важнейшы паказчык эфектыўнасці вытворчасці. □ Трэба больш думаць, клапаціцца пра эфектыўнасць тэхнікі, адчуваць сваю ўласную адказнасць за гэта. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Печалава́нне ’апека’, печалава́ццаклапаціцца’, печалаві́ты ’клапатлівы’ (Нас.), рус. печаловатый ’трохі сумны’, печаловатьклапаціцца, апекавацца’, печаловаться ’тужыць; сумаваць’, ’скардзіцца’, польск. старое pieczołować ’апекавацца’, pieczolowanie (šią) ’клопат, апека’, ст.-польск. pieczołować, pieczałować (šią) ’дбаць, старацца, клапаціцца; непакоіцца, перажываць’, ст.-слав. печаловати сє ’хвалявацца, засмучацца’. Да прасл. pečalovali () < pečaliti () ’хвалявацца; клапаціцца’ < pečalь. параўн. ст.-слав. печаль ’мучэнне, пакуты; смутак; клопат’, ’неспакой, турбота, трывога’ < ранняе прасл. *pekēlь (Міклашыч, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патойбако́вы, ‑ая, ‑ае.

У рэлігійна-містычных уяўленнях — які існуе за межамі зямнога жыцця, незямны; тагасветны. Патойбаковы свет. □ [Рэлігія] вучыць клапаціцца не пра рэальнае зямное жыццё, а пра неіснуючае, патойбаковае. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thoughtful [ˈθɔ:tfəl] adj.

1. задуме́нны, заду́млівы; уду́млівы

2. ува́жлівы, чу́лы;

be tho ughtful of others клапаці́цца пра і́ншых

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Каро́ваць ’мітусіцца, клапаціцца’ (Фед. Рук.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРАКУРАТУ́РА (ад лац. procurare клапаціцца),

спецыяльны дзярж. орган (сістэма органаў), у кампетэнцыю якога ўваходзіць узбуджэнне крымін. спраў, падтрыманне абвінавачвання, прадстаўніцтва інтарэсаў дзяржавы ў суд. працэсе. У шэрагу краін П. належыць таксама функцыя нагляду за дакладным і аднастайным выкананнем законаў усімі грамадзянамі, арг-цыямі і службовымі асобамі (т.зв. «агульны нагляд»), У адных краінах П. з’яўляецца састаўной ч. суда, у другіх арганізацыйна аддзелена ад яго. У некат. краінах П. ўваходзіць у сістэму мін-ва юстыцыі (ЗША, Францыя, Нідэрланды, Аўстрыя, Японія, Польшча). У Рэспубліцы Беларусь П. з’яўляецца адзінай і цэнтралізаванай сістэмай органаў П., якую ўзначальвае Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)