ВЕСНАВЫ́ КАТА́Р,

назва двух розных па паходжанні захворванняў, якія абвастраюцца вясной і ў пач. лета: хранічнага запалення кан’юнктывы вока (гл. ў арт. Кан’юнктывіт) і алергічнага захворвання асоб з павышанай адчувальнасцю да пылку раслін (гл. Сянная ліхаманка).

т. 4, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Катар верхніх дыхальных шляхоў 1/132; 2/393

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАТА́Р ВЕ́РХНІХ ДЫ́ХАЛЬНЫХ ШЛЯХО́Ў,

вострае запаленне з пашкоджаннем слізістых абалонак дыхальнага тракту (бранхіт, ларынгіт, рыніт, трахеіт, фарынгіт). Іншы раз спалучаецца з запаленнем слізістай абалонкі вока (кан’юнктывіт) і запаленнем лёгкіх. Прычыны: вірусы, адэнавірусы, бактэрыі, патагенныя грыбы, алергены, уздзеянне хім. фактараў (хлор, фармалін і інш.), пыл, злоўжыванне алкаголем, курэннем і інш. Ускладненні: запаленні прыдаткавых пазух носа (гаймарыт, франтыт і інш.), сярэдняга вуха (атыт), хранічныя формы хваробы. Лячэнне тэрапеўтычнае.

т. 8, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

быстрахо́дны, -ая, -ае.

З вялікай хуткасцю руху.

Б. катар.

|| наз. быстрахо́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́тарский (от Ка́тар) ка́тарскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́тер мор. ка́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

speedboat [ˈspi:dbəʊt] n. быстрахо́дны ка́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ка́тарг, китаргакатар’. Гл. катар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

launch3 [lɔ:ntʃ] n. мато́рная ло́дка, ка́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тарпе́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пе́д, ж.

Падводны снарад, які можа самастойна рухацца і наводзіцца на караблі для іх знішчэння.

|| прым. тарпе́дны, -ая, -ае.

Т. катар.

Тарпедная атака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)