Разм. Зроблены сваімі рукамі, хатнімі сродкамі; самаробны. Цяпер толькі заўважыў Нявідны, што ў Мартына ёсць не толькі карабін, а і труба, пры боку на зялёным шнурку, ёмкая крывая труба, дзеравяная, самадзельная.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страхо́тны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і страхотлівы. Народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі.Бядуля.Перад вачамі так і стаялі гэтая страхотная нямецкая шапка ды чорны карабін у руках, так і гучалі злосныя абразлівыя словы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тахкаць. [Бацька:] — [Сабачка] дагоніць — ды за ногі быка! І сам тут жа — брык, ляжыць. А бык нагой — тах! Міма...Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ЎЗЕР (ням. Mauser),
узоры стралковай зброі, створаныя ням. вынаходнікамі і прадпрымальнікамі братамі Вільгельмам і Паўлем Маўзерамі. Пад назвай М. вядомы вінтоўкі, рэвальвер, пісталеты і інш. Найбольш пашыраны (быў на ўзбраенні армій шэрагу дзяржаў) аўтам. пісталет калібру 7,63 (узору 1896, мадыфікаваны ў 1908 і 1920). Прынцып дзеяння М. заснаваны на выкарыстанні аддачы ствала і затвора пры кароткім ходзе ствала. Пісталет меў магазін на 6 і 10, а з дадатковым прыстаўным магазінам на 20 патронаў, надзейна страляў на адлегласць 100 м; змяшчаўся ў драўлянай кабуры, якая пры неабходнасці служыла прыкладам. У рас. і Чырв. Арміі выкарыстоўваўся пісталет М. узору 1908, у інш. арміях — розныя мадыфікацыі М., у т. л. ўзору 1937 (мадэль HSc) з магазінам.
Зброя сістэмы маўзер: 1 — карабін са штыком; 2 — рэвальвер узору 1871—83; 3 — пісталет узору 1937 (мадэль HSc) з абоймай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТО́ЎКА,
індывідуальная агнястрэльная зброя з вінтавой нарэзкай у канале ствала. Нарэзка надае кулі вярчальны рух, які забяспечвае яе ўстойлівы палёт, большую далёкасць і трапнасць стральбы. Калібр вінтоўкі ад 5,6 да 7,62 мм.
Першыя вінтоўкі з’явіліся ў 16 ст. У Расіі наз. пішчалямі, штуцэрамі, з 1856 — вінтоўкамі. У 1868 прынята на ўзбраенне вінтоўка пад метал. патрон — бярданка, у 1891 — трохлінейная (г. зн. калібру 7,62 мм) магазінная (на 5 патронаў) вінтоўка С.І.Мосіна (з нязначнымі мадэрнізацыямі была на ўзбраенні больш за 60 гадоў). Яе скарастрэльнасць 10—12 стрэлаў за мінуту, прыцэльная далёкасць да 2 км. У 1907 на яе аснове створаны карабін. Пасля 2-й сусв. вайны выкарыстоўваюцца пераважна аўтам. вінтоўкі (з ёмістасцю магазіна да 50 патронаў, скарастрэльнасцю да 200 стрэлаў за мінуту, прыцэльнай далёкасцю да 500 м), карабіны (у т. л. самазарадныя), снайперскія вінтоўкі (з аптычнымі і начнымі прыцэламі). Сучасныя вінтоўкі звычайна маюць штык і прыстасаванні для стральбы (да 500 м) вінтовачнымі гранатамі. Пашыраны таксама спарт. вінтоўкі.
Аўтаматычныя вінтоўкі: 1 — M16A1 (ЗША); 2 — FA MAS (Францыя); 3 — FN (Бельгія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падсу́мак, ‑мка, м.
Невялікая сумка для патронаў, якая носіцца на поясе. Каб не вельмі пакутаваць у маўчанні, шафёр пачаў аглядаць свой карабін, падсумак з абоймай і гранаты.Кулакоўскі.З павязанай галавой, з падсумкам ля пояса і з вінтоўкай у руцэ, грозны і суровы, стаяў.. [Тарыел] наперадзе маўклівай, цеснай грамадкі ўзброеных людзей.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКАФА́НДР [франц. scaphandre ад грэч. skaphē лодка + anēr (andros) чалавек],
індывідуальны герметычны рыштунак, які забяспечвае жыццядзейнасць і працаздольнасць чалавека ў неспрыяльных умовах. Адрозніваюць С. вентыляцыйныя (дыхальная сумесь паступае ад балонаў або кампрэсараў) і рэгенерацыйныя (выдыхальная сумесь ачышчаецца ад вуглякіслага газу, абагачаецца кіслародам і зноў паступае ў С.); касмічныя (аварыйна-выратавальныя і для выхаду ў адкрыты космас або на паверхню нябесных цел), вышынна-выратавальныя і вадалазныя.
Касм. С. (мяккі, паўжорсткі, жорсткі) прызначаны для работы па-за кабінай касм карабля і на паверхні нябесных цел (напр., на Месяцы). Складаюцца з верхняга адзення, сілавой і герметычнай абалонкі, герметычнага шлема, вентылюючага і проціметэорнага касцюма, сістэмы ахаладжэння. Вышынна-выратавальны С. выкарыстоўваюць пры парушэнні герметычнасці кабіны лятальнага апарата, катапультаванні на вял. вышыні і значнай скорасці палёту, у выпадку прываднення. Мае верхняе адзенне, шлем (з маскай або без яе), сістэму вентыляцыі (разамкнутую, замкнутую, рэгенерацыйную), цеплаахоўны касцюм, здымныя рукавіцы і абутак. Вадалазныя С. бываюць жорсткія (з металу), мяккія (метал. шлем і касцюм з прагумаванай тканіны) і лёгкія (гумавы шлем-маска і касцюм з тонкай прагумаванай тканіны). Гл. таксама Гідракамбінезон.
У.С.Ларыёнаў, У.М.Сацута.
Паўжорсткі скафандр касманаўта арбітальнай станцыі «Салют-6» (без знешняй цеплаахоўнай абалонкі); 1 — мяккія часткі скафандра; 2 — карабін страховачнага фала; 3 — раздым пнеўма- і гідракамунікацый; 4 — клапан уключэння рэзервовага кіслароду; 5 — ссоўны святлафільтр; 6 — жорсткі корпус; 7 — пульт кіравання і кантролю; 8 — рэгулятар рэжымаў ціску ў скафандры; 9 — індыкатар ціску ў скафандры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пятлі́ца, ‑ы, ж.
1. Абкіданая або нашыўная пятля на верхняй вопратцы. Зарагатала [дзяўчына] і рукой Паправіла ў пятліцы астру.Аўрамчык.
2. Каляровая нашыўка на каўняры, грудзях форменнага адзення, якая служыць знакам адрознення. Адзін з вайскоўцаў, у якога на пятліцах былі два кубікі, трымаў напагатове аўтамат, другі, старшы палітрук, — карабін.Новікаў.Па тры на грудзях чырванелі пятліцы; Шапталі пры стрэчы ўсе маладзіцы: — Глядзі, які стройны, прыгожы Ігнат, Чырвоны казак, камісар акурат!..Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адкалоць, аддзяліць (трэску, лучыну). Толькі ў Мажэйкі куля адшчапіла ў аўтамаце кавалак прыклада, а ў Салаўёва быў прастрэлены рукаў.Шахавец.Маланка адшчапіла .. ніжнюю галіну, і яна павісла ўздоўж камля.Шамякін.
2. Адкрыць, адкінуць (кручок, зашчапку). [Мужчына] адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна і высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну.Брыль.Ігнась адшчапіў і ўважна агледзеў цёмныя сенцы без столі.Мурашка.
3. Адшпіліць, зняць прышчэпленае. Дзямід Сыч падышоў да Шайтана і адшчапіў карабін.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
Прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу, холаду. Пальцы прыстылі да жалеза. □ А за карабін голай рукой не возьмешся — прыстыне.Хомчанка.//перан. Прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. [Аверка] саскочыў з падножкі і, пачуўшы за плячамі частакол, прыстыў да яго.Пташнікаў.[Эльвіра] заўважыла і спахапілася: — Што ж вы, Алека, прыстылі да вешалкі! Праходзьце, сядайце...Хадановіч.// Спыніцца дзе‑н.; застыць. Ад варот падыходзіў мужчына, высокі, як і Андрэй, у сялянскай вопратцы. Прыстыла [Ніна] на парозе, з рыбінай і нажом у руках.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)