кісе́т, ‑а, М ‑сеце, м.

Тое, што і капшук. Сядзім з дзедам Лявонам на маіх калёсах, курым з яго кісета пахучую махорку. Каваль.

[Ад перс. kisä — кашалёк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махра́, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і махорка (у 2 знач.). Высыпай на стол капшук махры: З госцем можна быць і да зары. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́дзікікапшук’ (смарг., Сцяшк., Сл.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: раней з машонкі бараноў рабілі капшукі на тытунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цыга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самаробная папяроса, самакрутка. Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. Мележ. Юрка скручваў цыгарку, насмешліва папракаў прыяцеля. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыту́н, ‑у, м.

Тое, што і тытунь. Дзед сядзеў на лаўцы каля печы. У пячурцы ляжаў яго капшук з тытуном і крэсіва. Колас. Тадэўчык устае, папраўляе вогнішча, напіхае зноў тытуну ў люльку і дзівіцца. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кісеткапшук’ (ТСБМ, Касп., Мядзв., Гарэц., Бяльк.). Укр. кисет < рус. кисет ’тс’. Рус. кисет створана на аснове киса, але словаўтварэнне незразумелае (Шанскі, 2, 8, 136; ЕСУМ, 2, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскруціць.

2. у знач. прым. Разгорнуты, разраўняны. [Юрка] ссыпаў у капшук тытунь з раскручанай цыгаркі. Лынькоў. Юрка падыходзіць да Жэнькі і бярэ ў яе з рук канец раскручанай .. бліскучай ленты. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытаба́ккапшук’; ’партсігар’ (Мат. Гом.; Сл. Брэс.), прытаба́шніца, прытаба́шныца ’скрынка, каробачка з бяросты для нюхальнага тытуню’, прытаба́чныця ’партсігар’ (брэсц., З нар. сл., Сл. Брэс.). З пры і табак, магчыма, па ўзору партсігар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ткікапшук’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да муды́, му́дзікі (гл.).

Муткі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (маг., Кіс.). Няясна. Да муці́ць (гл.) ’не даваць спакою, трывожыць’: мяцёлка расліны амаль увесь час непакоіцца; трасецца, дрыжыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́к (ворак) ’кашалёк’ (Яруш.); ’мяшок на грошы, капшук’ (Бяльк.). Укр. во́рок ’мяшок’. Ст.-бел. вор ’мяшок’, ворок, ворек ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). З польск. wór, worek ’тс’ (да этымалогіі; гл. Брукнер, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)