ско́ўзацца, ‑аецца; зак.

Разм. Стаць тонкім ад трэння пры слізганні; сцерціся. Палазы ў санях скоўзаліся. Канькі скоўзаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канюкі́ ’канькі’ (пін., Нар. лекс.). Да канёк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łyżworolki

мн. ролікавыя канькі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑кляплю, ‑клеплеш, ‑клепле; зак., што.

Прымацаваць пры дапамозе клёпкі. Прыкляпаць канькі да чаравікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skate​1 [skeɪt] n.

1. канёк;

figure skates канькі́ для фігу́рнага ката́ння;

racing skates бегавы́я канькі́;

skate guards чахлы́ для канько́ў

2. ро́лікавы канёк; ро́лік

♦

get/put one’s skates on BrE, infml ≅ навастры́ць лы́жы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Schnélllauf f -es ху́ткасны бег (канькі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ábschnallen vt адшпі́льваць (спражку); здыма́ць (канькі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

panczeny

мн. спарт. бегавыя канькі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hokejówki

мн. спарт. хакейныя канькі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАРСКІ́Я ІГО́ЛКІ,

іголкавыя (Syngnathidae), сямейства рыб атр. колюшкападобных (пучкашчэлепных). Каля 50 родаў, больш за 180 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некат. віды — у прэсных вадаёмах. У Азоўскім, Балтыйскім, Каспійскім, Чорным і Японскім м. трапляюцца 3 роды: марскія канькі, іголкі-рыбы (Syngnathus) і марское шыла (Nerophis).

Даўж. да 60 см. Цела ўкрыта касцянымі кольцамі. Афарбоўка зменлівая. Ёсць спінны плаўнік, у некат. відаў — грудныя і хваставы. Шчэлепы ў выглядзе пучкоў. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, маляўкамі рыб. Самка адкладвае ікру ў вывадковую камеру самца.

Марскія іголкі: 1 — даўгарылая, 2 — марское шыла; 3 — пухлашчокая.

т. 10, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)