ваенко́м, ‑а, м.

Ваенны камісар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kommissr m -s, -e каміса́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

commissar

[ˈkɑ:məsɑ:r]

n.

каміса́рm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нарко́м (наро́дный комисса́р) ист. нарка́м, -ма м. (наро́дны каміса́р).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

commissioner

[kəˈmɪʃənər]

n.

1) ся́бра камісі́і (асабл. ура́давае)

2) каміса́рm.

the commissioner of public health — каміса́р ахо́вы здаро́ўя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

High Commissioner [ˌhaɪkəˈmɪʃənə] n. высо́кі каміса́р (пасол, кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва адной дзяржавы Брытанскай садружнасці ў іншай)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Нарком, гл. Народны камісар

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

нарко́м, ‑а, м.

Народны камісар. Паважна старыя вітаюць наркома, Падносяць хлеб-соль, караваі і мёд. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДА́ЎБЭ (Вальдэмар Пятровіч) (28.2.1895, хутар Міле Валміерскага р-на, Латвія — 12.10.1950),

савецкі паліт. і ваен. дзеяч. З 1911 працаваў на Віцебшчыне. З 1918 ваен. камісар Віцебскай губ., чл. Віцебскага губкома РКП(б) і губвыканкома, камісар Смаленскай дывізіі (у Віцебску), камісар зводнага Віцебскага атрада, з якім праводзіў ліквідацыю мяцяжоў эсэраў у Оршы і Сянно. 3 вер. 1918 камісар 1-й Магілёўскай, 24-й «Жалезнай» дывізій. З 1919 на Усх., Туркестанскім франтах. У 1922—24 нач. Віцебскага губ. аддзела АДПУ. Пазней да 1945 на кіруючых пасадах у органах АДПУ, НКУС, НКДБ. Канд. у чл. ЦВК СССР у 1924—25.

т. 6, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

камісарыя́т

(фр. commissariat)

установа, на чале якой стаіць камісар 1 (напр. раённы ваенны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)