Стаць на прычал, замацавацца швартовамі. Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразе сталі збірацца людзі.Мележ.Акіянскі лайнер прышвартаваўся раніцаю ў порце да самага дэбаркадэра Шэрбургскага вакзала.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свяці́льнік, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і свяцільня. Потым успыхнула святло — пад нізкай каменнай столлю віселі цьмяныя электрычныя свяцільнікі.Шыцік.
2.перан. Тое, што і светач (у 3 знач.). Гэта — свяцільнік Бабруйшчыны, — рэкамендаваў Тарас Іванавіч Садовіча.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́нчвацца, ‑аецца; незак.
1.Незак.да закончыцца.
2.чым. Мець сваім канцом, на сваім канцы што‑н. Іліко і Гіго сядзелі на моле, на каменнай сцяне, што ішла далёка ў мора.. і заканчвалася маяком.Самуйлёнак.
3.Зал.да заканчваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРА́КСКАЯ СО́ПКА,
дзеючы вулкан на Камчатцы, у Расіі. Выш. 3456 м. Складзены з андэзіта-базальтавых лаў, шлакаў, попелаў. Належыць да тыпу стратавулканаў. На схілах зараснікі з каменнай бярозы і сланікаў. Апошняе вывяржэнне ў 1956—57.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГА ВО́СТРАЎ,
у групе Камандорскіх а-воў у Берынгавым моры, тэр. Расіі. Пл. 1,7 тыс.км². Выш. да 751 м. Пераважае тундравая расліннасць, па далінах — лугі, зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў, сівучоў. На востраве ў 1741 памёр В.Берынг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ВАў горнай справе,
доўгая ачышчальная падземная горная вырабатка, у канцы якой (у забоі) адбываецца здабыча (выманне) карысных выкапняў (вугалю, каменнай солі і інш.). Даўжыня Л. — 25—350 м і болей (залежыць ад горна-геал. умоў і сістэмы распрацоўкі радовішча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БАК,
невялікая пасудзіна для піцця; найчасцей цыліндрычнай, радзей збана- ці бочкападобнай формы з выразным донцам, з адной ці дзвюма ручкамі (трапляюцца без ручак), звычайна без накрыўкі. К. выраблялі з гліны, металу, каменнай масы, дрэва, шкла. Вядомы ў розных народаў з часоў старажытнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРЭКСУ́РЫ (манг.),
пахавальныя збудаванні 1-га тыс. да н.э. і 6—10 ст.н.э. ў Манголіі, Тыве і Забайкаллі. Размешчаны пераважна ў катлавінах і па далінах буйных рэк. Уяўляюць сабой каменныя насыпы (курганы), акружаныя квадратнай ці круглай каменнай агароджай з дадатковай кальцавой выбрукоўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́БРЫК,
прыём арнаментальнай цаглянай ці каменнай муроўкі ўстаноўкай цаглін (абчасаных камянёў) пад вуглом да вонкавай паверхні сцяны. Звычайна П. ўтваралі дэкар.гарыз. фрызы і паяскі і спалучаліся з інш. элементамі аздаблення. Выкарыстоўваліся ў пабудовах стыляў готыкі, рэнесансу, псеўдарускага, несапраўднай готыкі, мадэрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУН,
умацаванне або ўмацаванае жыллё ў Ірландыі і Шатландыі ў выглядзе каменнай вежы. Першапачаткова так называлі ў паўн. Шатландыі высокія вежы, пабудаваныя піктамі на ўзбярэжжы мора. Найб.стараж. помнікі, верагодна, належаць да жал. веку, але шмат Д. пабудавана ў раннехрысціянскі перыяд і сярэднія вякі.