2) задзіно́чаньне, спалучэ́ньне n., сындыка́т -у m.
3) камбіна́цыяf.
a combination lock — сакрэ́тны замо́к
the combination of a safe — камбіна́цыя сэ́йфу
4) камбінэзо́н -а m. (ве́рхні або́ спо́дні)
5) Chem. спалучэ́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
варыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разнавіднасць чаго‑н. Варыянты рашэння задачы.// Адна з некалькіх рэдакцыі якога‑н. твора або яго часткі. Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэту ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце і, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней.Шамякін.// У шахматах — адна з магчымых камбінацыя хадоў. Закрыты варыянт абароны.
[Ад лац. varians, variantis — які змяняецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каўга́н ’міска, выдзеўбаная з дрэва’ (Шат.), ёсць таксама ў рус. мове. Параўн. рус.калган ’драўляная міска’, вядомае ў розных рус. гаворках, якое. мае таксама формы калей, калгашка ’драўляная кружка, коўш’, калгиска ’чашка’. Слова цёмнага паходжання. У свой час Гараеў (440) меркаваў, што гэта, магчыма, запазычанне з усх. крыніцы і прыводзіў цюрк.kolyan, якое Фасмер (2, 165) лічыў вельмі няпэўным. Сапраўды, надзейных паралелей да форм тыпу каўган, калган няма, але камбінацыя фанем у слове вельмі нагадвае камбінаторыкуусходніх моў. Параўн. яшчэ няяснае каўган ’хмара, кучавас воблака’; ’кепскі майстар’ (Сл. паўн.-зах., 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЫ́ЖНАЕ ДВАЯБО́Р’Е, паўночнае дваябор’е (афіц. назва Combiné nordique паўночная камбінацыя),
від лыжнага спорту, які ўключае скачкі з 70-метровага трампліна і гонку на 15 км (да 1956—18 км) на перасечанай мясцовасці. Спаборніцтвы праводзяцца ў 2 дні: у 1-ы — скачкі (з трох у залік ідуць 2 лепшыя), у 2-гі — гонка. Вынік вызначаецца сумай балаў за абодва практыкаванні.
Як від спорту ўзнік у Нарвегіі ў канцы 19 ст. У Расіі першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1912 пад Пецярбургам. З 1924 уваходзіць у праграму Алімп. гульняў, з 1925 праводзяцца спаборніцтвы Кангрэса Міжнар. федэрацыі лыжнага спорту (ФІС), з 1937 — чэмпіянаты свету.
На Беларусі першыя афіц. спаборніцтвы адбыліся ў 1938 (г. Віцебск), рэгулярна праводзяцца з 1962. Сярод чэмпіёнаў СССР: каманды Беларусі (1982, 1986), В.Акулаў (1986, камандны залік, таксама ўладальнік Кубка СССР, 1985), С.Давідчанка (1986, камандны залік), А.Пектубаеў (1986, камандны і асабісты залікі). Каманда спарт.т-ва «Ураджай» — чэмпіён Усесаюзных зімовых сельскіх гульняў (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мо́рзе
[англ. S. Morse = прозвішча амер вынаходцы (1791—1872)]
тэлеграфны код, дзе кожнай літары алфавіта адпавядае вызначаная камбінацыя кропак і рысак; выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі на адлегласць; азбука м.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
conjunction
[kənˈdʒʌŋkʃən]
n.
1) су́вязь f., спалучэ́ньне n., камбіна́цыяf.
in conjunction — у спалучэ́ньні, ра́зам, супо́льна
2) зьбег -у m. (падзе́яў, акалі́чнасьцяў), супадзе́ньне n.
3) Gram. злу́чнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kruczek
м.
1. выкрут, хітрык, камбінацыя;
kruczek adwokacki — адвакацкі выкрут;
kruczek prawny — юрыдычныя хітрыкі (выкруты);
2.дыял. кручок, зачэпка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯМЕ́СТВЕННЫ СПЕЎ, дзямества,
аднагалосы спеў у правасл. царкве. Найб. ранняе ўпамінанне датуецца 1441 (Васкрасенскі летапіс), у пеўчых кнігах — канцом 15 — пач. 16 ст. З 16 ст. пашыраны ў Ноўгарадзе, на Беларусі і Украіне. Напачатку спеў запісвалі стаўповай натацыяй, у сярэдзіне 16 ст. выпрацаваны арыгінальны тып безлінейнай дзямественнай натацыі (камбінацыя знакаў стаўповага і пуцявога знамені; гл.Крукі). У наш час выпрацаваны ўстойлівыя пісьмовыя і пеўчая традыцыі Дз.с. Яго характэрныя прыкметы: адсутнасць тайназамкнёнасці ў графічных і рытмічных варыянтах; непадпарадкаванасць сістэме асмагласся; больш свабодны падыход да патрабаванняў тэксту, падпарадкаванне яго мелодыі; мелізматычны тып спеву; адсутнасць уніфікацыі яго спісаў; адыход ад строгіх канонаў знаменнага спеву, шматварыянтнасць графікі і рытмікі. У богаслужэнні Дз.с. выкарыстоўваюць толькі ва ўрачыстых выпадках (найб. важныя песнапенні ўсяночнай і літургіі, велічанне, асвячэнне храмаў, вянчанне і інш.). Раней абмежаваны рэпертуар Дз.с. ў 18 ст. ўзбагаціўся, пашырылася аднагалосая дзямественная натацыя (па расшыфроўцы дзямественнай натацыі позняга перыяду існуюць азбукі 2-й пал. 18—19 ст., даследаванні Г.Пажыдаевай, С.Фралова і інш.). Стараж.бел. дзямественныя манодыі змешчаны ў Супрасльскім ірмалоі 1598—1601 (каля 30 песнапенняў з усяночнага няспання, літургій Раней асвячоных дароў і Васіля Вялікага, велікодных свят; некат. ўзоры выкладзены ў некалькіх напевах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэкамбіна́цыя
(ад рэ- + камбінацыя)
1) размяшчэнне састаўных частак чаго-н. у новым парадку;
2) узаемадзеянне пазітыўных іонаў з негатыўнымі іонамі або з электронамі, у выніку чаго ўтвараюцца нейтральныя часціцы (атамы, малекулы); працэс, адваротны іанізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРУ́ГКІЯ ХВА́ЛІ,
механічныя ўзбурэнні, якія распаўсюджваюцца ў пругкім асяроддзі. Узнікаюць пры землетрасеннях, выбухах, ударах. Разнавіднасці П.х. — гукавыя хвалі і ультрагукавыя хвалі.
У вадкасцях і газах існуюць пераважна падоўжныя хвалі разрэджання-сціскання (часцінкі асяроддзя зрушваюцца ў напрамку распаўсюджання). У ізатропных цвёрдых целах, якія маюць пругкасць зруху, існуюць падоўжныя і папярочныя хвалі (часцінкі асяроддзя зрушваюцца ў напрамках, перпендыкулярных да распаўсюджання). У анізатропных асяроддзях (крышталях) П.х. падоўжна-папярочныя (часцінкі зрушваюцца ўздоўж трох узаемна перпендыкулярных напрамкаў, якія не супадаюць з напрамкам распаўсюджання). Паблізу паверхні цвёрдага асяроддзя могуць існаваць паверхневыя акустычныя хвалі. У абмежаваных цвёрдых целах (пласцінках, стрыжнях) узнікаюць т.зв. нармальныя П.х. — камбінацыя падоўжных і Папярочных хваль. На мяжы асяроддзяў П.х. адбіваюцца і пераламляюцца. Пры гэтым у цвёрдым асяроддзі ўзнікаюць і падоўжныя і папярочныя П.х. На перашкодах можа адбывацца дыфракцыя хваль і іх рассеянне. З-за ўнутр. трэння (вязкасці) і цеплаправоднасці асяроддзя П.х. затухаюць з адлегласцю (гл.Паглынанне хваль). Пры вял. амплітудах хваль іх узаемадзеянне з асяроддзем становіцца нелінейным. П.х. ўлічваюцца пры тэхн. разліках падмуркаў, станкоў, турбін, самалётаў, караблёў, пры рашэнні геафіз. задач (распаўсюджанне П.х. ад землетрасенняў, зрухаў зямной кары), пры кантролі ядз. выпрабаванняў.
Літ.:
Федоров Ф.И. Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965;
Красильников В.А., Крылов В.В. Введение в физическую акустику. М., 1984.