Разм.Зрушэнне касцей у суставе ў выніку падзення, удару і пад.; вывіх. Звіх нагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
upheaval[ʌpˈhi:vl]n. зрух; зрушэ́нне;
a political upheaval паліты́чны пераваро́т;
volcanic upheavals вулкані́чныя зру́хі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АСА́ДКА,
1) у металаапрацоўцы працэс апрацоўкі ціскам, у выніку якога змяншаецца вышыня і павялічваюцца папярочныя памеры загатовак ці дэталяў. Праводзіцца на прэсах і молатах.
2) У металургіі — скачкападобнае зрушэнне ўніз (абвальванне) шыхтавых матэрыялаў, пераважна ў металург. печах, пры няроўным цячэнні плавільнага працэсу.
3) У будаўніцтве — вертыкальнае зрушэнне масы грунту (асновы збудавання), выкліканае павялічанай нагрузкай. Залежыць ад канструкцыйных асаблівасцяў збудавання і ўмоў яго эксплуатацыі, адбываецца нераўнамерна і павінна быць меншая за гранічна дапушчальную.
4) Асадка судна — адлегласць ад ватэрлініі да ніжняга пункта корпуса судна ў сярэдняй яго частцы; лінейная велічыня, якая характарызуе апусканне судна ніжэй за ўзровень вады пры рознай яго загрузцы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парала́кс, ‑а, м.
Спец.
1. Уяўнае змяненне становішча прадмета як вынік перамяшчэння вока назіральніка.
2. У астраноміі — вугал, які вымярае ўяўнае зрушэнне свяціла пры перамяшчэнні назіральніка з аднаго пункта прасторы ў другі. Гадавыя паралаксы планет.
[Грэч. parállaxis — адхіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэнтрысітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.
Спец.
1.Зрушэнне восі дыска адносна восі вала. Вал з эксцэнтрысітэтам.
2. Адлегласць паміж фокусамі эліпса. Лінейны эксцэнтрысітэт.// Адносіны адлегласці паміж фокусамі эліпса да даўжыні яго вялікай восі. Цікавы эксцэнтрысітэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэнтры́чнасць1, ‑і, ж.
1. Тое, што і эксцэнтрыка (у 2 знач.), эксцэнтрыяда.