дзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

1. незак.; гл. дзецца.

2. зак. (толькі прош.). Знікнуць, прапасці невядома куды.

Куды дзяваўся мой партфель?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́сціся², 1 і 2 ас. не ўжыв., -вядзе́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; зак.

Зрасходавацца, знікнуць.

Яшчэ грошы не перавяліся.

|| незак. пераво́дзіцца, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да знікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зніка́ць ’пераставаць існаваць’. Рус. сника́ть ’панікаць’, укр. зникати ’знікаць’, польск. znikać ’тс’, чэш. кніжн. znikati, славац. уст. zniknút, славен. znikniti ’прайсці’, ’знікнуць’, izníknitiзнікнуць’, серб.-харв. ѝзникнути ’ўзысці (пра расліну)’, ’узнікнуць, ’з’явіцца’, балг. изнѝквам ’узнікнуць, панікнуць’, макед. изникнезнікнуць’, ’узыйсці’. Ц.-слав. изникнѫтизнікнуць’, съникнѫти ’заглядваць уперад’, съницати ’наглядаць’ (Міклашыч, Lex. paleosl.), ст.-рус. изницати ’ўзнікаць’. З прэфіксам z‑ (< jьz ці sъn‑) ад дзеяслова nikati (гл. нікнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізгі́нуць ’прапасці’ (Нас., Касп.), ’быць украдзеным’ (Нас.); параўн. рус. дыял. изги́нутьзнікнуць, прапасці’, ’згінуць’, ст.-рус. изгинути ’згінуць, загінуць’, ’адпасці, знікнуць’. Гл. згінуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сатрэ́цца; сцёрся, сце́рлася; зак.

1. Знікнуць ад выцірання, трэння або ўздзеяння якіх-н. знешніх прычын.

Надпіс на пліце сцёрся.

Лямка ад сумкі сцерлася.

2. перан. Прапасці, знікнуць.

Многія даты сцерліся ў памяці.

3. Ад доўгага ўжывання, трэння стаць тонкім, зменшыцца ў аб’ёме, атрымаць пашкоджанне.

Брусок сцёрся.

Манета сцерлася.

|| незак. сціра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́чнасць, -і, ж.

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; разм.). Кануць у в. (бясследна знікнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

Пакрыцца, прыкрыцца чым-н. зверху.

Н. шынялём.

Хвастом накрыцца (разм., неадабр.) — знікнуць, учыніўшы што-н.

|| незак. накрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вільну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да віляць (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Хутка знікнуць. Вільнуць за дзверы.

•••

Хвастом вільнуць — раптоўна знікнуць, дзе і дзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смы́ться

1. змы́цца, мног. пазмыва́цца;

2. перен., разг. змы́цца, зні́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)