Магістра́ль ’галоўная чыгуначная, водная, паветраная і інш. лінія шляхоў зносін’ (ТСБМ), ’асфальтавая дарога’ (Інстр. I). Запазычана праз рус. мову з ням. Magistrale < лац. magistrālis ’галоўны’ (Фасмер, 2, 555). Не выключана магчымасць запазычання і з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыліжа́нс, ‑а, м.

Крытая мнагамесная карэта, запрэжаная коньмі, якой карысталіся для рэгулярнай перавозкі пасажыраў і пошты да пашырэння чыгуначныя і аўтамабільных зносін.

[Фр. diligence.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДАКТЫЛАЛО́ГІЯ (ад дактыла... + ...логія),

спосаб зносін глухіх людзей з дапамогай ручной азбукі. Шырока выкарыстоўваецца ў першапачатковы перыяд абучэння глухіх дзяцей (у дзіцячым садку і школе) як вядучы сродак фарміравання мовы і зносін, таксама адзіны сродак зносін сярод слепаглуханямых. У ручной азбуцы столькі ж знакаў, колькі літар у алфавіце. Паводле абрысу многія дактыльныя знакі нагадваюць літары і звычайна паказваюцца пальцамі адной рукі. Той, хто гаворыць, мяняе фігуры з пальцаў, а той, хто ўспрымае, складае з іх словы. Мовы з рознымі алфавітамі маюць кожная сваю дактылалагічную сістэму. На Беларусі пашырана рус. Д. Законам Рэспублікі Беларусь аб сац. ахове інвалідаў (1991) мова жэстаў прызнаецца ў якасці сродку міжасобасных зносін, навучання і прадастаўлення паслуг перакладу.

т. 6, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтавакза́л

(ад аўта- + вакзал)

вакзал міжгародніх аўтобусных зносін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кіне́сіка

(ад гр. kinesis = рух)

сукупнасць рухаў цела (жэстаў, мімікі), якія выкарыстоўваюцца ў працэсе чалавечых зносін, а таксама навука, якая вывучае гэтыя сродкі зносін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Überlandverkehr m -s чыг. шляхі́ зно́сін на далёкую адле́гласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

restoration [ˌrestəˈreɪʃn] n.

1. рэстаўра́цыя, рэканстру́кцыя

2. аднаўле́нне;

the restoration of diplomatic relations between the two co untries аднаўле́нне дыпламаты́чных зно́сін памі́ж дзвюма́ краі́намі

3. the Restoration Рэстаўра́цыя, эпо́ха Рэстаўра́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пустэ́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы.

Манах-п.

2. перан. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы.

|| ж. пустэ́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пустэ́льніцкі, -ая, -ае.

Пустэльніцкае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Flgschein m -(e)s, -e пасажы́рскі біле́т паве́траных зно́сін, авіябіле́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дыплама́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Службовая асоба, якая займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, работай у галіне знешніх зносін.

2. перан. Пра чалавека, які дзейнічае тонка, умела.

3. Плоскі чамаданчык для папер, кніг, сшыткаў і пад. (разм.).

|| ж. дыплама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)