Закрыць, павесіўшы што‑н. Завесіць дзіця ў калысцы. □ Маці завесіла вокны знадворку саламянымі матамі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́канне, ‑я, н.
Месца пад вокнамі знадворку. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Усе, хто хацеў паглядзець і не ўмясціліся, па падвоканню стаялі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экта-
(гр. ektos = звонку, знадворку)
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «знешні, знадворны».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вне́шненареч. зне́шне, во́нкава; (снаружи) зво́нку, знадво́рку; (с виду) з вы́гляду; (на вид) на вы́гляд.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЛЬКЕ́Ж (польск. alkierz),
вуглавая частка будынка або прыбудова, накрытая асобным дахам, якая знадворку выступае за плоскасць сцен. Алькеж атрымаў пашырэнне ў палацава-замкавым дойлідстве і сядзібных дамах Беларусі і Польшчы ў 16—19 ст. Напачатку гэта былі 2 ці 4 вежападобныя прыбудовы ў тарцах дома, накрытыя самастойнымі шатровымі дахамі (ад замкавых вежаў 16—17 ст.). З сярэдзіны 18 ст. відазмяніліся, ператварыліся ў развітыя крылы дома-сядзібы (г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.). Выкарыстоўваліся як спальні ці дапаможныя памяшканні.
Алькеж сядзібнага дома ў г.п. Поразава Свіслацкага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
áußerhalb
1.prp (G) па́-за
2.adv зво́нку, знадво́рку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
Адкрыць што‑н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што‑н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж знадворку зашумеў мацней.Чорны.
•••
Адвесіць губы — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акані́цы, ‑ніц; адз. аканіца, ‑ы, ж.
Дашчаныя або жалезныя створкі, якімі закрываюцца знадворку вокны. Акно зачынена аканіцамі, святла ў ім не відаць.Хадкевіч.У сцяну ля акна дробна, часта стукае аканіца і паціху тоненька пішчыць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць. Восеньскі вецер.. шматаў кусты за канавай, зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце.Быкаў.Здавалася.., нехта дужы шматае знадворку мокры брызент: шар-р-р!Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ВОДАНАПО́РНЫЯ ВЕ́ЖЫ,
помнікі вытворчай архітэктуры; 2 вежы, пабудаваныя ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Гродне ў эклектычным стылі. Мураваныя 8-гранныя ў плане збудаванні (выш. 22 м) падзелены па вышыні на 6 частак. Кожная з іх мае звязаныя паміж сабой 4 адсекі (размешчаны інж. абсталяванне і службовыя памяшканні). У цэнтры — трубы для падачы вады ў рэзервуар у верхняй частцы вежы.
Фасады паўн. вежы, пабудаванай у 1910-я г., багата дэкарыраваны. Карнізы з арнаментамі, паясы, дэнтыкулы падзяляюць будынак знадворку на 4 ярусы. Спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі надае пабудове маляўнічасць. Паўд. вежа, пабудаваная ў 19 ст., мае падобную структуру. Дэкор яе фасадаў больш стрыманы.