скажэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. сказіцца, сказіць.

2. Змяненне, якое скажае што-н.; памылка, няправільнасць.

Недапушчальныя скажэнні ў газеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тангенсо́іда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -со́ід, ж. (спец.).

Крывая лінія, якая графічна паказвае змяненне тангенса ў залежнасці ад змянення вугла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

metamorphosis [ˌmetəˈmɔ:fəsɪs] n. (pl. metamorphoses) метамарфо́за, пераўтварэ́нне, (по́ўнае) змяне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

измене́ние ср. зме́на, -ны ж., змяне́нне, -ння ср.; (перемена) пераме́на, -ны ж.;

ре́зкое измене́ние пого́ды рэ́зкая зме́на (пераме́на) надво́р’я;

измене́ние по падежа́м змяне́нне па скло́нах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кругаваро́т, -у, Мо́це, м.

1. Працэс, які бесперапынна перыядычна паўтараецца.

К. вады ў прыродзе.

2. Увогуле бесперапынны рух, змяненне чаго-н.

К. жыцця.

К. падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склане́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. скланяцца, скланяць.

2. Змяненне па склонах слоў, якія належаць да іменных часцін мовы.

Назоўнікі першага, другога, трэцяга скланення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мута́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Скачкападобнае змяненне з’яў.

2. У біялогіі — рэзкае змяненне спадчыннай асновы ў жывёл або раслін.

3. Змена, пералом голасу ў падлеткаў з наступленнем палавой спеласці.

[Ад лац. mutatio — змяненне, змена.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмагра́фія, ‑і, ж.

Навука, якая даследуе склад, колькасць, змяненне насельніцтва.

[Ад грэч. dēmos — народ і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэн, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіл набок (судна, самалёта).

Даць к.

2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых задач.

К. у бок павышэння якасці прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтаблакіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. Аўтаматычная сістэма сігналізацыі для рэгулявання руху цягнікоў.

2. Аўтаматычнае змяненне рэжыму работы тэхнічнага аб’екта (машыны, апарата і інш.).

|| прым. аўтаблакіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)