venom [ˈvenəm] n.

1. яд

2. fml злосць; няна́вісць;

There was real venom in her voice. У яе голасе адчувалася сапраўдная злосць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

exasperating [ɪgˈzæspəreɪtɪŋ] adj. які́ выклікае мо́цнае раздражне́нне або́ злосць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hot-tempered [ˌhɒtˈtempəd] adj. гара́чы, запа́льчывы, ху́ткі на злосць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

malice [ˈmælɪs] n.

1. злосць

2. law зло́сны наме́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

яд, -у, М я́дзе, м.

1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць.

Смяротны яд.

Пчаліны яд.

Яд сумненняў (перан.).

2. перан. Злосць, з’едлівасць.

Кожны гад мае свой яд (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

irytacja

ж. раздражненне; злосць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

жоўць¹, -і, ж.

1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. перан. Злосць, раздражненне.

У яе словах многа жоўці.

|| прым. жо́ўцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азло́блены, -ая, -ае.

Які стаў злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад., зласліва настроены да ўсяго навакольнага; які выяўляе злосць, бязлітаснасць.

А. чалавек.

А. тон.

|| наз. азло́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злава́цца, злую́ся, злуе́шся, злуе́цца; злуёмся, злуяце́ся, злую́цца; злу́йся; незак.

Адчуваць злосць.

|| зак. узлава́цца, -лую́ся, -луе́шся, -луе́цца; -луёмся, -луяце́ся, -лую́цца; -лу́йся і раззлава́цца, -лую́ся, -луе́шся, -луе́цца; -луёмся, -луяце́ся, -лую́цца; -лу́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

złość

ж. злосць;

wpaść w złość — раззлавацца;

na złość — на злосць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)