ашатрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Абадраць, ачысціць зерне перад памолам.

А. мяшок ячменю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшатрава́ць

‘ачысціць зерне ад абалонак’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшатру́ю абшатру́ем
2-я ас. абшатру́еш абшатру́еце
3-я ас. абшатру́е абшатру́юць
Прошлы час
м. абшатрава́ў абшатрава́лі
ж. абшатрава́ла
н. абшатрава́ла
Загадны лад
2-я ас. абшатру́й абшатру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абшатрава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паразбуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Разбухнуць — пра ўсё, многае.

Зерне паразбухала ад вільгаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ковина ж., разг. ма́кавіна, -ны ж.; ма́кавае зе́рне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азярня́ціць

‘кідаць зерне ў поле (азярняціць поле)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азярня́чу азярня́цім
2-я ас. азярня́ціш азярня́ціце
3-я ас. азярня́ціць азярня́цяць
Прошлы час
м. азярня́ціў азярня́цілі
ж. азярня́ціла
н. азярня́ціла
Загадны лад
2-я ас. азярня́ць азярня́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час азярня́ціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кружава́ць

‘ачышчаць зерне ад калосся, падсяваючы ў рэшаце’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кружу́ю кружу́ем
2-я ас. кружу́еш кружу́еце
3-я ас. кружу́е кружу́юць
Прошлы час
м. кружава́ў кружава́лі
ж. кружава́ла
н. кружава́ла
Загадны лад
2-я ас. кружу́й кружу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кружу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жы́та, -а, М жы́це, н.

1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба.

Ж. красуе.

2. Зерне гэтай расліны.

Ссыпаць ж. ў мяшкі.

3. толькі мн. (жыты́, -о́ў). Жытнія палі.

|| памянш.-ласк. жытцо́, -а́, н.

|| прым. жы́тні, -яя, -яе і жытнёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаро́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.

Адно зерне гароху.

|| памянш. гаро́шынка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́серына, -ы, мн. -ы, -рын, ж.

Асобнае зерне бісеру.

|| памянш. бі́серынка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысыпа́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв.; -а́ецца; зак.

Высыпацца адкуль-н. — пра ўсё, многае.

Павысыпалася зерне з каласоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)