ПТАЛАМЕ́Я ТЭАРЭ́МА,

тэарэма элементарнай геаметрыі, паводле якой здабытак даўжынь дыяганалей умежаванага ў круг выпуклага чатырохвугольніка роўны суме здабыткаў даўжынь яго процілеглых старон. Устаноўлена Пталамеем.

т. 13, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бескане́чны матэм. infínit;

бескане́чны дроб unéndlicher Bruch;

бескане́чны здабы́так éndloses Prodúkt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

агульнанаро́дны Volks-; das gánze Volk ángehend [úmfassend];

агульнанаро́дны здабы́так Geméingut des Vólkes

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

САСТАЎНЫ́ ЛІК,

натуральны лік, які мае дзельнікі, адрозныя ад 1 і самога сябе (не з’яўляецца простым). Любы С.л. адзіным спосабам раскладаецца на здабытак простых лікаў. Гл. таксама Падзельнасць.

т. 14, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Prodúkt n -(e)s, -e

1) праду́кт

2) матэм. здабы́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГІ́ЛЬБЕРТАВА ПРАСТО́РА,

абагульненне эўклідавай прасторы на бясконцамерны выпадак. Уведзена ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў працах Д.Гільберта як вынік абагульнення фактаў і метадаў раскладання функцый у артаганальныя шэрагі, а таксама даследаванняў інтэгральных ураўненняў. Выкарыстоўваецца ў розных раздзелах матэматыкі, тэорыі імавернасцей, тэарэт. фізікі.

Першасна гільбертава прастора — прастора бясконцых паслядоўнасцей, напр., x = (x1, x2, ..., xn, ...) са збежным шэрагам квадратаў x1​2 + x2​2 + ... + xn​2 + ... . Суму двух элементаў (вектараў) паслядоўнасцей, іх скалярны здабытак і інш. вылічваюць пакаардынатна па звычайных правілах (гл. Вектарная прастора, Вектарнае злічэнне). У больш шырокім сэнсе гільбертава прастора — лінейная прастора, для якой вызначаны скалярны здабытак. У залежнасці ад вызначэння множання элементаў на сапраўдны ці камплексны лік адрозніваюць сапраўдныя і камплексныя гільбертавы прасторы.

т. 5, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перадаві́к, ‑а, м.

Той, хто дасягнуў найлепшых вынікаў у якой‑н. дзейнасці, паказвае ўзоры сацыялістычных адносін да працы. Перадавік вытворчасці. Перадавікі ў сацыялістычным спаборніцтве. □ Вопыт перадавікоў — здабытак агульны. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квадра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.

К. стала.

2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.

Дзевяць — гэта к. трох.

3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.

Узвесці шэсць у к.

|| прым. квадра́тны, -ая, -ае.

К. двор.

К. корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДВАРО́ТНЫ ЛІК,

лік, здабытак якога з дадзеным лікам роўны адзінцы. Два такія лікі наз. ўзаемна адваротнымі, напр. 5 і ​1/5, ​2/3 і ​3/2 і г.д. Для кожнага ліку a, не роўнага 0, існуе адваротны лік 1/a.

т. 1, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДНАСКЛА́Д, адначлен, у матэматыцы,

здабытак, які складаецца з лікавага множніка (каэфіцыента) і адной або некалькіх літар (пераменных), кожная з якіх узята з тым або іншым цэлым дадатным паказчыкам ступені; самы просты алг. выраз. Напр., -5ax​3; +a​3c​3xy; -7; -a.

т. 1, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)