Згубіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Нас, нарэшце, узялі з сабой. Але папярэдзілі: — Глядзіце ж, не пагубляйцеся ў бары...Грамовіч.Аказваецца, не ўсё тое, што ведалі хлопцы з пятага класа, пагублялася ў час бадзяння па рынках і чыгуначных станцыях.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раствары́цца, ‑творыцца; зак.
Утварыць у злучэнні з вадкасцю аднародную сумесь. Цукар растварыўся ў вадзе.//Спец. Утварыць раствор, змяшаўшыся з якім‑н. рэчывам. //перан.Згубіцца сярод каго‑, чаго‑н. Дарога даўно растварылася ў густым травастоі.Беразняк.Як лёгка патануць у натоўпе, растварыцца ў стракатым мільганні капелюшоў, каўняроў, .. паліто!Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наводны ’пра свойскую жывёліну ці птушку, якая нарадзілася, выведзена дзе-н. у другім месцы; такая жывёліна адбіваецца ад свайго двара, ад чарады’ (Янк. 2), ’чужы, прыблудны’ (стаўбц., Жыв. сл.; маладз., Янк. Мат.), ’прыведзены (з іншага месца)’ (ТС). Відаць, ад наводзіць ’асочваць, выяўляць месца знаходжання’ (ТС), параўн. наводзіць куру ’высочваць, дзе нясецца курыца’, што ў сваю чаргу звязана з наводзіць ’чараваць, уплываць пры дапамозе чараў’: «Коліся моя невестка наводзіла» (як згубіцца што) (ТС); пра апошняе больш падрабязна гл. Машынскі, Kultura, II, 1, 343 і інш. Усё да ве́сці, вяду́ (гл.).