пазаго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

П. вуголле ў пячурку.

2. каго-што. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае ці пакрыць чым-н. сыпкім усё, многае.

П. пакункі.

П. бульбу прыскам.

3. што. Закрыць усё, многае.

П. кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zagrabić

зак.

1. загрэбці, згрэбці;

2. захапіць; прысвоіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zgarnąć

зак. згрэбці;

zgarnąć włosy — адкінуць валасы (рукой)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

назграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Згрэбці нейкую (часцей вялікую) колькасць чаго‑н. Назграбаць снегу. □ Сена было зверху сухое.. Мы назграбалі сушэйшага, натапталі поўную лодку, прывезлі, амаль што набілі ім нашы палаткі. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрэ́бці, аграбу́, аграбе́ш, аграбе́; аграбём, аграбяце́, аграбу́ць; агро́б, агро́бла; аграбі́; агрэ́бены; зак., што.

1. Тое, што і абгрэбці.

А. стог сена.

2. Згрэбці ўсё навокал, падбіраючы (разм.).

А. ўчасткі.

3. перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што-н. у вялікай колькасці (разм.).

А. вялікую прэмію.

|| незак. аграба́ць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аграба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́сці, змяту́, змяце́ш, змяце́; змяцём, змецяце́, змяту́ць; змёў, змяла́, -ло́; змяці́; зме́цены; зак., што.

1. Метучы, зняць, сцерці, скінуць з паверхні чаго-н.

З. пыл з лавы.

З. усё на сваім шляху.

З. з твару зямлі каго-, што-н. (перан.: знішчыць).

2. Метучы, згрэбці ў адно месца, у кучу.

З. смецце ў куток.

|| незак. змята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае. Пазагортваць вуголле ў пячурку.

2. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае або ўсіх, многіх. Пазагортваць пакункі. // Прыкрыць чым‑н. сыпкім усё, многае. Пазагортваць бульбу прыскам.

3. Закрыць усё, многае. Пазагортваць кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́чить сов.

1. (собрать в кучу) згрэ́бці (скі́даць, згарну́ць, ссу́нуць) у ку́чу (у ку́чы);

2. (поместить на небольшом месте, в тесноте) ску́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сугро́б ’гурба намеценага снегу’ (Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ; усх., ЛА, 2). Ст.-бел. сугропь, суграпъ ’гурба снегу’ (XVI ст., ЖНС), ст.-рус. (XV ст.) сугробъ ’гурба, стос’, укр. сугро́б ’узвышша, узгорак’. Дыял. прасл. *sǫgrobъ < *sъ‑grebtiзгрэбці’ з апафаніяй у корані; гл. Борысь, Prefiks., 102. Параўн. серб.-харв. дыял. су̑греб ’сверб, хвароба скуры; паводле народных вераванняў — вынік таго, што чалавек наступіў на месца, дзе сабака гроб зямлю’ (Элезавіч, 2), балг. дыял. сугреб ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агрэ́бці, аграбу, аграбеш, аграбе; аграбём, аграбяце; пр. агроб, агрэбла і аграбла; зак., што.

1. Тое, што і абгрэбці.

2. Разм. Згрэбці ўсё з якой‑н. плошчы. [Дзядзька:] — Агрэблі мы так свае соткі, зірнулі, і страх нас узяў — было поле зялёнае, а стала чорнае, толькі вяршочкі зялёныя з зямлі вытыкаюцца. Палтаран.

3. перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што‑н. у вялікай колькасці. [Ціток:] — Каб нам з вамі папалам дзесятую долю таго, што агроб наш Іван, то мы б з вамі, пане мой, азалаціліся б. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)