Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
назвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць вяровак.
2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго‑н. Назвіваць нітак у клубкі.
3. Матаючы, зняць з чаго‑н. у вялікай колькасці; разматаць. Назвіваць пражы.
4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць гнёздаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wznieść
зак.
1. падняць;
2.збудаваць;
wznieść pomnik — паставіць помнік;
wznieść toast — падняць тост
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Спару́да ‘пабудова; гмах будынка’ (Беларусіка, 19, 225). З укр.спору́да ‘будыніна’, ад спору́дити ‘збудаваць, узнесці’, што да прасл.дыял.*vъz‑po‑rǫditi, якое чаргуецца з *vъz‑po‑ręditi, параўн. рус.соорудить ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 381). У сувязі з гэтым, застаюцца сумненні адносна балтыйскага паходжання ўсх.-слав.аруд (гл.), ст.-бел.орудъ ‘засек’, выказаныя Супруном (ЭСБМ, 1, 152), на фоне ст.-рус.орудница ‘кладоўка зброі’, укр.дыял.оруда ‘праца’ і пад., на якім настойвае Анікін, Опыт, 90. Параўн. таксама рад1.
|| наз.выкла́дванне, -я, н., выклада́нне, -я, н. (да 4 знач.), вы́клад, -у, М -дзе, м. (да 4 знач.) івы́кладка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.; спец.).
|| прым.выкладны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Су́здаль ’высокі нязграбны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), су́здыль ’сухі, танклявы чалавек’ (Бяльк.). Няясна; магчыма, аддзеяслоўны дэрыват ад суздо́ліць < здо́лець (гл.); першапачаткова, верагодна, у іранічным ужыванні. Трубачоў (Труды 1, 304) лічыць выпадковым фармальнае супадзенне з назвай горада рус.Суздаль (для якой прапануецца этымон *суздаль ’глінабітнае або цаглянае збудаванне’, параўн. ст.-слав.създати ’збудаваць’) і мяркуе пра балтыйскае паходжанне з формы, блізкай да літ.sausuõlis ’сухое дрэва’, што таксама няпэўна. Не выключаю ўтварэнне на базе шырока вядомых на ўсходзе Беларус! назваў гандляроў-разносчыкаў суздала, суздальцы, што паходзілі ад назвы горада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
er=
неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:
1) дасягненне чаго-н.: erkämpfen заваёўваць
2) завяршэнне чаго-н.: erbáuen збудава́ць
3) служыць для ўтварэння дзеяслова ад прыметніка (дзеяслоў выражае стан): erröten пачырване́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́класці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; зак., што.
1. Выняўшы што‑н. адкуль‑н., пакласці на віду. Карп паставіў гарэлку, выклаў з кошыка закуску.Шамякін.
2. Пакрыць паверхню чаго‑н. чым‑н.; вымасціць, абліцаваць. Выкласці сцены керамічнымі пліткамі.// Скласці які‑н. надпіс, фігуру, узор з чаго‑н.
3.Збудаваць, вывесці. Душу ўкладваў.. [Мітраховіч] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю: як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну, як вугал выкласці, каб ён радаваў вока...Васілевіч.
4.перан. Выказаць, расказаць, паведаміць. Выкласці прэтэнзіі. Выкласці свае меркаванні. Выкласці просьбу. □ Валодзя адным духам выклаў мне ўвесь свой праект пабудовы .. трасы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)