zheften vt зако́лваць (шпі́лькай), зашыва́ць на жыву́ю ні́тку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ушива́ть несов.

1. в разн. знач. ушыва́ць;

2. (зашивать со всех сторон) зашыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Зашываць, ставіць латкі на што‑н. Латаць бялізну. Латаць камеру. □ Маці сядзела каля акна і латала кашулю. Чорны. Стары быў дома і латаў дзіравыя мяшкі. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

botch

[bɑ:tʃ]

1.

v.t.

1) парта́чыць, псава́ць

2) неакура́тна ла́таць або́ зашыва́ць

2.

n.

1) бла́га вы́кананая рабо́та

2) ла́та f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Крапі́ць ’пырскаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кропити, рус. кропить ’тс’, ст.-слав. кропити, серб.-харв. кро̀пити, славен. kropíti ’тс’, польск. kropić, чэш. kropiti, славац. kropiť, н.-луж. kšopiś ’тс’. Прасл. kropiti не мае надзейных індаеўрапейскіх паралелей (параўн. Слаўскі, 3, 132–133; Фасмер, 2, 382).

Крапі́ць2 ’мацаваць’ (Мат. Гом., Ян.), ’латаць, зашываць’ (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.). Гл. крэпкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашыва́цца несов.

1. разг. залеза́ть, пря́таться;

2. прост. (с работой) зашива́ться;

1, 2 см. зашы́цца;

3. страд. зашива́ться; зата́чиваться; замётываться; см. зашыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Consuere alicui os

Зашываць камусьці рот.

Зашивать кому-то рот.

бел. Закрыць/замазаць/заціснуць рот.

рус. Заткнуть рот.

фр. Clouer la bouche à qn (Забить гвоздями рот кому-либо).

англ. To shut somebody’s mouth (Закрыть кому-то рот).

нем. Den Mund stopfen (Заткнуть рот). Den Mund verbieten (Запретить говорить).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

mend2 [mend] v.

1. BrE рамантава́ць, пра́віць

2. зашыва́ць дзі́рку (на адзенні); цырава́ць

3. BrE, dated папраўля́цца, ачу́ньваць (пасля хваробы)

4. канча́ць сва́рку, выпраўля́ць сітуа́цыю

mend (one’s) fences стара́цца паміры́цца, пале́пшыць адно́сіны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што і без дап.

1. Зашываць дзірку ў якой‑н. тканіне, вырабе, не сцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам. [Маці] падняла Алесевы шкарпэткі з падлогі і .. пачала іх цыраваць. Броўка. Колькі год рукі зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі. Гілевіч. / у перан. ужыв. У смутку Марыля штоноч цыравала Нядоляй працёртыя дні. А. Александровіч.

2. Рамантаваць сетку (у 1 знач.), звязваючы разарваныя канцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́рпацца ’капацца, калупацца’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 3, Жыв. сл., Сцяшк., Мат. Гом.). Укр. корпати ’калупаць, павольна рабіць што-небудзь’. Параўн. бел. карпаць (гл.) у значэнні ’кепска шыць’ (Нас., 230). Апошняе звязана з рус. корпатьзашываць адзенне, лапіць’ і іншымі славянскімі паралелямі: серб.-харв. кр́пати ’лапіць абутак і адзенне’, славен. kŕpati ’тс’, польск. karpać ’лапіць адзенне’, славац. krpať ’тс’. Прасл. kъrpati вытворны дзеяслоў ад kъrpa ’лапік’ (балг. кърпа ’анучка, лапік’, серб.-харв. кр̏па ’тс’, славен. kŕpa ’лапік’, серб.-харв. кр̏пље ’від абутку’, kŕplja ’тс’, чэш. krpec, славац. krpec, польск. kierpce ’тс’). З гэтым славянскім словам, якое збераглося толькі спарадычна, генетычна звязана вядомая балтыйская назва абутку: ст.-прус. kurpe, літ. kùrpė, лат. kur̄pe (Тапароў, K–L, 323–333). Цікава, што першасны дзеяслоў літ. kur̃pti мае значэнне ’кепска шыць, вязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)