перашпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

1. Расшпіліўшы, зашпіліць нанава, іначай. Перашпіліць паліто.

2. Прышпіліць, прыкалоць іначай, у другім месцы. Перашпіліць бант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расхры́даны (разхры́даны) ’з незашпіленым каўнерам; з незакрытай шыяй і грудзямі’ (Растарг.), сюды ж разхры́дацца ’не зашпіліць сукенку, каўнер; быць з незакрытай шыяй і грудзямі’, разхры́да ’неахайны, з незашпіленым каўнерам’ (там жа). Гл. хрыда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zapiąć

зак. зашпіліць;

zapiąć guzik — зашпіліць гузік;

zapiąć (co) na ostatni guzik — прадугледзець усе дробязі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шыры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разрэз у пярэдняй частцы штаноў; прарэх. — Знайшлі каго назначаць старшым! — ускоквае Нікіціна. — Ён нават шырынкі сабе не зашпіліць! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расплі́кнуць ’расшпіліць (аплік, гузік, запанку)’ (ТСБМ), расплі́кнуцца ’расшпіліцца’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. плік, плікнуць, параўн. заплікнуцьзашпіліць’. Няяснымі застаюцца адносіны да літ. pliknė́ti ’хадзіць расхрыстаным’, літ. plikà, plikóji ’голая’, з якім аўтары апошняга слоўніка параўноўваюць слова. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пацэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Трапіць у цэль. Алесь пацэліў дзвюма кулямі з трох — відаць было, як паляцелі каменныя пырскі. Караткевіч. // Патрапіць зрабіць. Доўга не мог пацэліць [Мароз], каб зашпіліць аплік каўняра. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашпілі́цца, ‑шпілюся, ‑шпілішся, ‑шпіліцца; зак.

1. Зашпіліць на сабе адзежу. — Хустку завяжы, зашпіліся, — наўздагон крыкнула.. [Мані] маці. Васілевіч. Аўсееў пасядзеў яшчэ, пасля нетаропка зашпіліўся і неахвотна выйшаў. Быкаў.

2. Стаць зашпіленым. Гузікі лёгка зашпіліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Stall m -(e)s, Ställe хлеў, каню́шня, ста́йня;

den ~ zmachen груб. зашпілі́ць штаны́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аплі́к м. Hken m -s, -;

зашпілі́ць на аплі́к zhaken vt;

расшпілі́ць аплі́к ufhaken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гаплі́к м. (kliner) Hken m -s, -;

зашпілі́ць на гаплі́к zhaken vt;

расшпілі́ць гаплі́к ufhaken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)