Тлуна́ ’непатрэбныя рэчы’ (чэрв., Жд. 3). Відаць, аддзеяслоўны назоўнік, параўн. тлу́ніць ’збіраць грошы’ (ТС). Да тлум1, тлуміць (гл.) з менай м > н, як у клумак/клунак, параўн. польск.tłum ’вялікая колькасць, мноства’, tłumić ’заціскаць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dławić
незак. душыць; ціснуць;
dławić krytykę — заціскаць крытыку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рэз, ‑а, м.
Месца разрэзу чаго‑н., разрэз. Праз некаторы час Васіль ужо без дапамогі інструктара зваліў некалькі дрэў, хоць рэз і атрымліваўся касы.Чарнышэвіч.За трэцім разам піла пайшла спачатку лёгка, быццам дупло ўсярэдзіне было, затым стала заціскаць. Рэз быццам змазалі смалой.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Закандры́чыць ’зарэзаць’ (Бяльк.), закандрэчыць ’заціскаць, зацалаваць’ (гродз., З нар. сл.). Рус.дыял.закандрычить: пск. ’забіваць’, смал. ’замучыць’, калуж. ’заважнічаць’. Параўн. закандычыць ’замучыць’ (Нас.). Апошняе ўтворана ад кандычыць ’трэсці, цягаць за валасы’, кандычыцца ’мучыцца ў перадсмяротных сутаргах’ (гл. канды́чыць) з прэфіксам за‑. Форма закандрычыць уключае экспрэсіўную ўстаўку ‑р‑.