дакумент, які пацвярджае ратыфікацыюміжнар. дагавора правамоцным органам дзяржавы. Звычайна падпісваецца кіраўніком дзяржавы (урада) і змацоўваецца подпісам міністра замежных спраў. Можа здавацца на захоўванне (дэпаніравацца) дэпазітарыю шматбаковага дагавора. Пры заключэнні двухбаковага дагавора яго ўдзельнікі могуць абменьвацца Р.г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ТА́ЙНА,
звесткі ваен. характару, якія ахоўваюцца дзяржавай, важная частка дзярж. тайны. Кола такіх звестак вызначаюць органы ваен. кіравання ў адпаведнасці са спец. заканадаўчымі актамі. Захоўванне ваеннай тайны — адна з умоў умацавання абараназдольнасці дзяржавы і пастаяннай баявой гатоўнасці ўзбр. сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
схо́вымн. (захоўванне) Áufbewahrung f -, Verwáhrung f -; Éinlagerung f - (наскладзе); гл. тс. cxoванка
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кансе́рвы, размоўн. кансе́рва (адз. лік) ’прадукты харчавання, расфасаваныя ў герметычную тару’ (ТСБМ). Відавочна, з польск.konserva ’тс’ (XIX ст.), якое з італ.conserva ’захоўванне’ < conservare ’захоўваць у добрым стане’ < лац.cōnservāre ’захоўваць, берагчы’ (Слаўскі, 2, 428–429). Літаратурная форма ў мн. ліку — з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАШЫ́Ш,
наркотык, які атрымліваюць са смалы жаночага суквецця інд. канапель. Належыць да групы галюцынагенаў. Пры ўвядзенні ў арганізм чалавека выклікае парушэнні функцый ц. н. с., суправаджаецца галюцынацыямі і інш. змяненнямі псіхічнай дзейнасці. Выкарыстанне, захоўванне гашышу і развядзенне інд. канапель у большасці краін і на Беларусі забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канспіра́цыя
(лац. conspiratio)
1) тайныя метады дзейнасці падпольнай арганізацыі і яе членаў;
2) перан.захоўванне тайны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРЫХО́Д,
ніжэйшая царк.-адм. адзінка ў хрысціянстве, якая мае царкву з прытчам і абшчыну веруючых (прыхаджан). У Рус.правасл. царкве П. узначальвае царк. савет, які выбіраецца на агульным сходзе веруючых. Савет выконвае адм.гасп. функцыі: наймае духавенства, клапоціцца пра захоўваннецарк. будынка і прадметаў культу, кантралюе выкарыстанне сродкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przechowywanie
przechowywani|e
н.захоўванне;
okres ~a — тэрмін захоўвання
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВАРА́НТ (ад англ. warrant паўнамоцтва, правамоцтва),
1) пасведчанне, якое выдаецца таварнымі складамі аб прыняцці тавару на захоўванне. Дае права яго трымальніку ўзяць пазыку пад заклад названага ў варанце тавару.
2) Дадатковае пасведчанне, якое выдаецца разам з каштоўнай паперай і дае яе ўладальніку права на дадатковыя льготы па сканчэнні пэўнага тэрміну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІЦКІ САЎГА́С-ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1948 у в. Жылічы (Кіраўскі р-н). Спецыяльнасць (1997/98 навуч.г.): аграномія; плодаагародніцтва; вытв-сць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Паводле бесперапыннай інтэграванай сістэмы прафес. адукацыі прымаюцца таксама выпускнікі прафес.-тэхн. навуч. устаноў. Навучанне дзённае і завочнае.