напру́жанне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. напружыць, напружыцца.
2. Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго‑н. Рабіць без напружання. Нервовае напружанне. Творчае напружанне. □ Шкада было матораў.. машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцвелі ад напружання. Кулакоўскі. Працоўнае напружанне на палях не спадае ні на адзін дзень. «Звязда». // Крайняя ступень працякання чаго‑н. Трымаць усіх у напружанні. Трывожнае напружанне. □ Відаць, сход дайшоў да самага высокага напружання. Дуброўскі.
3. Ненатуральнае становішча, нацягнутасць. Вострае напружанне міжнародных падзей.
4. Спец. Велічыня ціску або расцяжэння, якія ўзнікаюць у цвёрдым целе ў выніку знешняга ўздзеяння (сіл, тэмпературы і пад.).
5. Спец. Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду. Электрычнае напружанне ў адзін вольт. Ток высокага напружання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́д в разн. знач. расхо́д, -ду м.; (затрата — ещё) выда́так, -тку м.;
расхо́д боеприпа́сов расхо́д боепрыпа́саў;
записа́ть что́-л. в расхо́д запіса́ць што-не́будзь у расхо́д;
расхо́ды произво́дства расхо́ды (выда́ткі) вытво́рчасці;
◊
в расхо́де у расхо́дзе;
ввести́ в расхо́д уве́сці ў стра́ту;
списа́ть в расхо́д спіса́ць у расхо́д.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)