przesłonić

зак. засланіць; захінуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przysłonić

зак. прыкрыць, засланіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

затулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак. (разм.).

Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.

З. ад ветру.

З. ў плашч.

Хлопчык затуліўся за маці.

|| незак. зату́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захілі́ць, -ілю́, -і́ліш, -і́ліць; -і́лены; зак., каго-што (разм.).

1. Засланіць, загарадзіць чым-н.

З. твар рукамі.

2. Загнуць што-н. тканае.

З. край сурвэткі.

|| незак. захіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. захілі́цца, -ілю́ся, -і́лішся, -і́ліцца; незак. захіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыхі́сціць ’захінуць, засланіць’ (ТС). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: пры́хісць ’прытулак; месца, дзе можна прыхінуць галаву’ (Шат.), прыхі́сце ’часовы будан’; ’паветка’ (стол., Нар. сл.). Да хіста́ць (гл.). Параўн. укр. захист ’абарона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аслі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асла. Аслінае мяса. □ Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала. Крапіва. // перан. Такі, як у асла. Асліная ўпартасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазахіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Захінуць, засланіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазахінаць твары рукамі.

2. Закруціць у што‑н. усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́нуць, -су́ну, -су́неш, -су́не; -су́нь; -су́нуты; зак.

1. чаго. Нассоўваць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу лісця.

2. што. Закрыць, засланіць чым-н. каго-, што-н.

Н. шапку на вочы.

3. што. Надзець, уссунуць на што-н. (разм.).

Н. боты на ногі.

|| незак. насо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑ценіць; зак., каго-што.

Засланіць, загарадзіць ад святла, пакрыўшы ценем. Дрэва зацяніла кветкі. □ Сасна дасягнула такой вышыні, што суседнія дрэвы ўжо не маглі перарасці і зацяніць яе. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., каго-што.

Разм. Засланіць, загарадзіць чым‑н. Нахіліць твар рукамі. □ Змрок, нібы аканіцамі, захіліў вокны, у хаце зрабілася цёмна. Чарот. [Жанчына] рухава ўстала, сваёй постаццю захіліла акно. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)