versprchen*

1. vt

1) абяца́ць

2) абяца́ць, прадка́зваць (пра барометр і г.д.);

er versprch sich viel davn ён мно́га чака́ў ад гэ́тага

2. ~, sich

1) агавары́цца

2) (mit D) заручы́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zabezpieczyć

зак.

1. co засцерагчы ад небяспекі; гарантаваць; забяспечыць; заручыцца;

zabezpieczyć granice — забяспечыць захаванасць межаў;

2. przed czym, od czego засцерагчы ад чаго;

zabezpieczyć lokal przed wilgocią — засцерагчы памяшканне ад вільгаці;

zabezpieczyć pokój — забяспечыць мір; zabezpieczyć komu

byt (egzystencję) — забяспечыць каго матэрыяльна;

zabezpieczyć sobie czyje poparcie — заручыцца чыёй падтрымкай;

2. kogo/co забяспечыць;

zabezpieczyć rodzinę — забяспечыць сям’ю;

3. вайск.. паставіць на засцерагальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НАПАЛЕО́Н I,

Напалеон Банапарт (Napoléon Bonaparte; 15.8.1769, Аяча, в-аў Корсіка, Францыя — 5.5.1821), французскі дзярж. дзеяч і палкаводзец, першы консул Франц. Рэспублікі [1799—1804] імператар французаў [1804—14, 1815]. Скончыў Брыенскае ваен. вучылішча (1784), вучыўся ў Парыжскай ваен. школе (1784—85). З 1785 у арміі, афіцэр артылерыі. Падтрымаў Французскую рэвалюцыю 1789—99. За ўмела арганізаванае ўзяцце (снеж. 1793) захопленага мяцежнікамі і англічанамі г. Тулон атрымаў чын брыгаднага генерала. Па даручэнні Канвента 5.10.1795 задушыў раялісцкі мяцеж у Парыжы, за што прызначаны галоўнакамандуючым Унутр. арміяй. З сак. 1796 галоўнакамандуючы «Італьян. арміяй». Італьянскі паход Банапарта 1796—97 прынёс яму славу лепшага палкаводца Рэспублікі і таленавітага дыпламата. У 1798—99 узначальваў Егіпецкую экспедыцыю 1798—1801. 9—10.11.1799 здзейсніў дзярж. пераварот, які ўсталяваў у Францыі рэжым консульства. У 1802 абвешчаны пажыццёвым консулам, у 1804 — імператарам. З мэтай умацавання новай бурж. манархіі Н.I стварыў імперскае дваранства і пышны імператарскі двор. Ва ўнутр. палітыцы кіраваўся інтарэсамі буржуазіі і заможнага сялянства. У 1804, 1808 і 1810 пры ўдзеле Н.I распрацаваны і выдадзены Грамадз., Камерцыйны і Крымін. кодэксы — т.зв. «Кодэксы Напалеона», што рэгулявалі грамадскія адносіны, ахоўвалі непарушнасць прыватнай маёмасці, стваралі ўмовы для развіцця свабоднай канкурэнцыі і прам-сці. У ходзе напалеонаўскіх войнаў значна пашырыў сваю імперыю. Але не здолеў перамагчы свайго гал. праціўніка — Вялікабрытанію, з якой Францыя знаходзілася ў стане вайны з 1793 (за выключэннем 1802—03). Спробы Н.I ізаляваць Вялікабрытанію шляхам кантынентальнай блакады не мелі поспеху. 24.6.1812 Н.І пачаў вайну супраць Рас. імперыі (гл. Вайна 1812). У шэрагу аперацый на тэр. Беларусі (гл., напр., Бярэзінская аперацыя 1812) асабіста кіраваў войскамі і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Каб заручыцца падтрымкай магнатаў і шляхты Літвы і Беларусі і для кіравання акупіраванымі тэрыторыямі, зацвердзіў Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага. Ухіліўся ад пацвярджэння акта Генеральнай канфедэрацыі 1812 аб аднаўленні Польскага каралеўства як унітарнай дзяржавы, хоць не пагадзіўся і на стварэнне асобнай Літ. канфедэрацыі. У выніку вайны 1812 яго «Вялікая армія» была разгромлена, што выклікала ўздым антыфранц. руху ў залежных ад Н.I краінах. Пасля паражэнняў у кампаніі 1813—14 і заняцця ў сак. 1814 войскамі антыфранц. кааліцыі Парыжа адрокся ад трона (6.4.1814). Саюзнікі-пераможцы захавалі за Н.I тытул імператара і аддалі яму ва ўладанне в-аў Эльбу. Выкарыстаўшы незадаволенасць французаў рэстаўрацыяй улады Бурбонаў, Н.І высадзіўся 1.3.1815 на Пд Францыі і да 20.3.1815 аднавіў сваю ўладу (гл. «Сто дзён»). Пасля паражэння пры Ватэрлоо 18.6.1815 зноў адрокся ал трона (22.6.1815). Арыштаваны англічанамі, сасланы на в-аў Св. Алены, дзе і памёр.

Літ.:

Манфред А.З. Наполеон Бонапарт. 5 изд. М., 1989;

Тарле Е.В. Наполеон. Мн., 1992;

Яго ж. Нашествие Наполеона на Россию, 1812 г. М., 1992;

Людвиг Э. Наполеон: Пер. с нем. М., 1998.

П.​А.​Тупік.

Напалеон I.

т. 11, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

памерці, сканаць, згінуць; загнуцца, зайсціся, акалець, апруцянець, спруцянець, выпруціцца, апрэгчыся, скапыціцца, здырдзіцца (разм.); легчы, злегчы, палегчы, дайсці, дацца (перан.); пасці, заснуць, спачыць, адысці (перан., выс.); здохнуць, падохнуць (перан., зняваж.) □ не стаць, расстацца са светам, пакінуць гэты свет, пайсці на той свет, падацца на той свет, прыняць смерць, аддаць жыццё, развітацца з жыццём, паплаціцца жыццём, заплаціць жыццём, разлучыцца з душой, аддаць богу душу, загавець душой, не ўказаць духу, спусціць дух, аддаць галаву, палажыць галаву, пакласці галаву, злажыць галаву, скласці галаву, налажыць галавой, навярнуць галавой, звярнуць галаву, скруціць галаву, зламаць галаву, страціць галаву, не знасіць галавы, не вынесці галавы, адказаць галавой, згарнуць рукі, сашчапіць рукі, налажыць на сябе рукі, выцягнуць ногі, працягнуць ногі, сысці на вечны спакой, сысці ў зямлю, легчы мёртвым, легчы ў зямлю, легчы ў зямлі, легчы ў труну, легчы ў дамавіну, легчы трупам, легчы касцьмі, палегчы касцьмі, пайсці ў магілу, узяць шлюб з зямлёй, сысці з зямлі, заручыцца з богам, даць дуба, паехаць да Абрама на піва

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)